навіны

Зяленскі: Украіна і Польшча пачынаюць неадкладна рыхтаваць пагадненне аб бяспецы

Дональд Туск і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве 22 студзеня 2024 года. (Фота: Donald Tusk / X)
Дональд Туск і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве 22 студзеня 2024 года. (Фота: Donald Tusk / X)
podpis źródła zdjęcia

Украіне тэрмінова патрэбна супрацьпаветраная абарона.

Уладзімір Зяленскі ў тэлефоннай размове з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам 16 траўня дамовіўся неадкладна пачаць падрыхтоўку двухбаковага пагаднення па бяспецы. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны ў сацсетцы X.
Дональд Туск і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве 22 студзеня 2024 года. (Фота: Donald Tusk / X)
Дональд Туск і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве 22 студзеня 2024 года. (Фота: Donald Tusk / X)
«Мы таксама даручылі нашым камандам неадкладна пачаць працу над тэкстам двухбаковага пагаднення аб бяспецы. Такое пагадненне паміж гістарычнымі партнёрамі павінна быць як мага больш амбіцыйным», – адзначыў Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што таксама паведаміў Дональду Туску пра сітуацыю вакол Харкава, пра тое, што «Украіне тэрмінова патрэбна супрацьпаветраная абарона для абароны Харкава і іншых рэгіёнаў».
Энтані Блінкен. (Фота: Амбасада ЗША / by.usembassy.gov)
Блінкен анансаваў хуткае падпісанне пагаднення з Украінай аб гарантыях бяспекі навіны
«Адной з мэтаў Расеі цяпер зʼяўляецца наша газавая інфраструктура на захадзе Украіны. Поспех расейскіх удараў па ёй можа паставіць пад пагрозу ўсю энергетычную бяспеку Еўропы. Мы павінны знайсці спосаб супрацьстаяць гэтаму выкліку разам», – падкрэсліў Зяленскі.
15 траўня дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, які знаходзіўся з візітам ва Украіне, паведаміў на прэс-канферэнцыі з кіраўніком МЗС Украіны Дмытром Кулэбам, што Вашынгтон і Кіеў у наступныя тыдні падпішуць двухбаковае пагадненне аб гарантыях бяспекі.
Паводле Блінкена, «цяжкая праца» па падрыхтоўцы пагаднення ўжо завершаная. І яе можна будзе падпісаць «праз некалькі тыдняў». Пагадненне будзе прадугледжваць вылучэнне дапамогі Украіне на наступнае дзесяцігоддзе.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10