навіны

Жыхара Магілёва затрымалі за каментары пра расейскіх вайскоўцаў

Затрыманы жыхар Магілёва. (Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
Затрыманы жыхар Магілёва. (Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Відэа з магілёўцам знялі на фоне расейскага сцяга і пад песню пра «святую Русь».

У тэлеграм-каналах, звязаных з беларускімі сілавікамі, з’явілася відэа затрыманага жыхара Магілёва. Яго вінавацяць у негатыўных каментарах адносна расейскіх вайскоўцаў, адзначае «Вясна».
Затрыманы жыхар Магілёва. (Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
Затрыманы жыхар Магілёва. (Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
Відэа з магілёўцам знялі на фоне расейскага сцяга і пад песню пра «святую Русь». Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што затрыманы жыхар Магілёва пісаў «негатыўныя каментары на адрас расейскіх вайскоўцаў».
Кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў перадаў амбасадару Украіны ў асаблівых даручэннях аб Беларусі Ігару Кізіму спіс «беларускіх партызанаў», асуджаных рэжымам Лукашэнкі за ўдзел у акцыях на падтрыманне Украіны супраць расейскай агрэсіі.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у «справе рэйкавых партызанаў» у Беларусі асудзілі 13 чалавек. Агульны тэрмін зняволення – 199,5 года. Затрыманні праходзілі вельмі жорстка. Напрыклад, 40-гадоваму Віталю Мельніку прастрэлілі калені.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10