навіны

Атака на журналістаў і ігнараванне ад дзяржаўнага адваката. Рэпрэсіі 17 траўня

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рукі Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ў судзе. (Фота: sb.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рукі Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ў судзе. (Фота: sb.by)
podpis źródła zdjęcia

Фармальна прызначаная адвакатка хаваецца ад праваабаронцы, якога будуць судзіць.

Беларускі рэжым не хавае свайго «не да законаў», і фармальна прызначаная адвакатка хаваецца ад праваабаронцы, супраць якога распачалі спецвядзенне. Падрабязней пра гэта і іншыя рэпрэсіі ў штодзённым аглядзе «Белсату».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рукі Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ў судзе. (Фота: sb.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рукі Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ў судзе. (Фота: sb.by)
Сілавікі ўзяліся за журналістаў. Прайшоў ператрус па месцы рэгістрацыі намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага.
«Сілавікі прыходзілі з пастановай на ператрус. Я не ведаю, ці нешта было забрана з кватэры, людзі вельмі напалоханыя і цяпер баяцца камунікаваць. Але ніякіх маіх рэчаў у кватэры няма, бо я вымушана не жыву ў Беларусі ўжо тры гады.


,,

Усё адно гэта вельмі непрыемна. Відавочна, гэта чарговая атака сілавікоў на БАЖ і незалежных журналістаў з мэтай прымусіць нас спыніць важную працу для беларускай аўдыторыі», – сказаў Гарэцкі.


У кватэры фрылансера Змітра Казакевіча супрацоўнікі КДБ з дапамогай МНС выламалі дзверы, а жытло апячаталі. Казакевіч са жніўня 2021 года не жыве ў Беларусі. У 2020 і 2021 гадах яго затрымлівалі, а ў кватэры адбылося тры ператрусы.
Зміцер Казакевіч. (Фота: БАЖ)
У беларускай кватэры журналіста-фрылансера Змітра Казакевіча выламалі дзверы, жытло апячаталі навіны
«Калі яе канфіскуюць паводле лукашэнкаўскіх законаў, то я яе вярну рана ці позна паводле законаў новай Беларусі. Кватэра двухпакаёўка была. З 2009 года мы там пражылі, 12 гадоў. Там, дарэчы, застаецца прапісаны мой няпоўнагадовы сын», – расказаў «Белсату» Казакевіч.
Праваабаронца Леанід Судаленка не мае магчымасці кантактаваць з адвакаткай, якую прызначылі абараняць яго ў завочнай крымінальнай справе. Жанчына яго проста ігнаруе.
«Фактычна гэта адмова ў прававой абароне. Пасылаю лісты сваёй адвакатцы, званю на яе тэлефонны нумар, званю праз Viber, але слухаўкі не бярэ і на лісты, дасланыя праз электронную пошту, не адказвае. Прававая сваволя адносна мяне працягваецца, бо і скаргі выніку не даюць. Адказ, які я атрымаў, проста смешны.
Адвакатка мусіць абараняць мае правы, а значыць, хаця б ведаць маю прававую пазіцыю адносна абвінавачання, мае аргументы. Але яна проста ігнаруе мае звароты, чым, дарэчы, парушае і правілы прафесійнай этыкі, якія абавязваюць яе ўзгадняць пазіцыю з падабаронным. Таму напісаў скаргу ў Гомельскую абласную калегію адвакатаў і заявіў пра адвод адвакату. Але адводу не прынялі», – кажа Судаленка.
У Берасці сілавікі затрымалі шматдзетнага бацьку за ўдзел у пратэстах. На відэа сілавікоў бачна, што яго затрымліваюць адразу сем сілавікоў. Паводле якіх менавіта артыкулаў затрымалі жыхара Берасця і што з ім цяпер – невядома, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
А ў Менску за «заклікі да санкцыяў» будуць судзіць 18 траўня бізнесоўца Юрыя Альхавіка. Яго затрымалі яшчэ восенню 2023 года і змясцілі пад варту. У інтэрв’ю дзяржаўнаму тэлеканалу ён сказаў, што напісаў ліст у еўрапейскую кампанію з просьбай аб спыненні супрацы з беларускай кампаніяй, што застаецца пад санкцыямі. Бізнесовец нібыта «выкарыстаў гэта для свайго бізнесу». Яму пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі. Справу будзе разглядаць Таццяна Фалькоўская.
Сілавікі затрымалі сямейную пару за ўдзел у пратэстах. На відэа, знятым пад прымусам, мужчына кажа, што працаваў інжынерам і «паводле роду дзейнасці валодаў інфармацыяй аб месцы пражывання найвышэйшых службовых асобаў, у тым ліку кіраўніка дзяржавы». Ён нібыта пакідаў гэтую інфармацыю ў чаце «Краіна для жыцця». Ён дадае, што быў адміністратарам дваровага чату, арганізоўваў падзеі і выходзіў разам з жонкай на пратэсты. За гэта яго звольнілі, і ён быў вымушаны звярнуцца ў ініцыятыву «ByHelp» па дапамогу.
Сілавікі затрымалі жыхара Слоніму за татуіроўку «ACAB». Фота мужчыны выклала ў сацсеткі ягоная сяброўка. Адзначаецца, што затрыманая і яна.
Чатырма гадамі калоніі за ўдзел у пратэстах у Пінску пакаралі мясцовага жыхара Сяргея Кулешу. Яго абвінавацілі ў масавых беспарадках. Справу разглядала суддзя Яўгенія Мельнік, дзяржабвінаваўца – пракурор Аляксандр Плескацэвіч.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10