навіны

Адмяніць не ўдалося: рэпер Сярога ўсё ж такі выступіў у Нямеччыне

Беларускі рэпер Сярога (Сяргей Пархоменка) выступае на фестывалі Jarmarka ў Нямеччыне, 18 траўня 2024 года, Бад-Зальцуфлен. Скрыншот з відэа
Беларускі рэпер Сярога (Сяргей Пархоменка) выступае на фестывалі Jarmarka ў Нямеччыне, 18 траўня 2024 года, Бад-Зальцуфлен. Скрыншот з відэа
podpis źródła zdjęcia

Выканаўца падтрымлівае рыторыку Лукашэнкі.

Беларускі выканаўца Сяргей Пархоменка, вядомы пад сцэнічным псеўданімам Сярога, выступіў у нямецкім горадзе Бад-Зальцуфлен. Яго канцэрт на фестывалі Jarmarka адбыўся 18 траўня. Адмены выступу беларускага рэпера, які падтрымлівае Лукашэнку і вайну Расеі ва Украіне, дамагаўся палітык Павел Латушка, які звярнуўся з гэтай нагоды ў МЗС і Бундэстаг Нямеччыны, піша zerkalo.io.
Беларускі рэпер Сярога (Сяргей Пархоменка) выступае на фестывалі Jarmarka ў Нямеччыне, 18 траўня 2024 года, Бад-Зальцуфлен. Скрыншот з відэа
Беларускі рэпер Сярога (Сяргей Пархоменка) выступае на фестывалі Jarmarka ў Нямеччыне, 18 траўня 2024 года, Бад-Зальцуфлен. Скрыншот з відэа
Аб падрыхтоўцы выступу Сяргея Пархоменка ў Нямеччыне стала вядома 7 траўня. Тады журналісты звярнуліся да выканаўцы з пытаннямі аб тым, як канцэрт у краіне Еўрапейскага Звязу ўзгадняецца з яго кампліментамі ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, крытыкай пратэстуючых у Беларусі ў 2020 годзе і словах аб «заняволеных народах Еўропы (Вялікай Брытаніі, Іспаніі, Нямеччыны, Францыі), Паўночнай Амерыкі», якія «чакаюць нашай дапамогі, чакаюць вызвалення, чакаюць, што нехта прыйдзе і іх узначаліць».
Журналісты таксама звярталіся да арганізатара фестывалю Jarmarka, нямецкай кампаніі BEM Holding GmbH, каб даведацца, чаму выканаўца, які падтрымлівае рыторыку Лукашэнкі і распаўсюджвае прапаганду, будзе выступаць на тэрыторыі ЕЗ.
17 траўня беларускі палітык, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале паведаміў, што звярнуўся ў МЗС і Бундэстаг Нямеччыны ў сувязі з запланаваным выступам у гэтай краіне рэпера Сярогі.
Аднак, мяркуючы па ўсім, усіх гэтых высілкаў аказалася недастаткова: выступ Сярогі ўсё ж такі адбыўся 18 траўня.
Нагадаем, спявак Сярога быў вядомы ў Беларусі на світанку нулявых у першую чаргу, як выканаўца хітоў «Чорны бумер», «Каля дома твайго», «King Ring». Творчасць Сярогі была разлічана на рускамоўную аўдыторыю.
З 2010 года беларускі спявак стаў суддзёй праекту «X-фактар Украіна». Праз тры гады атрымаў бестэрміновы від на жыхарства ва Украіне, дзе доўгі час жыў і працаваў.
У 2021 годзе ў інтэрв’ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону ён сказаў, што яму спадабалася ва Украіне адразу ж пасля прыезду:
– Краіна для жыцця, краіна для кахання, краіна для творчасці. Яна і цяпер зʼяўляецца для мяне такой жа, – адзначыў Сярога, падкрэсліўшы, што жыве на два гарады: Кіеў і Харкаў.
Пасля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання Сярога знік з публічнага поля. Спявак «усплыў» у Беларусі, дзе з кастрычніка 2021 года зʼяўляецца членам журы праекту X-Фактар.
Нагадаем, у 2021 годзе былая жонка рэпера – украінская танцорка Паліна Олала – прайграла суд за дзяцей. Па рашэнні Кіеўскага Апеляцыйнага суда ад 2 лютага непаўналетнія сыны Марк і Платон засталіся жыць з бацькам.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10