навіны

БЧ мяняе графік руху многіх цягнікоў. Расказваем, калі і дзе

Перон ля чыгуначнага вакзалу станцыі «Менск-Пасажырскі». Менск, Беларусь. 3 кастрычніка 2022 года. (Фота: Белсат)
Перон ля чыгуначнага вакзалу станцыі «Менск-Пасажырскі». Менск, Беларусь. 3 кастрычніка 2022 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Змяненні будуць часовымі, а звязаныя яны з рамонтнымі працамі.

Беларуская чыгунка мяняе графік руху цягнікоў на ўчастку Менск – Берасце. Як паведамілі ў прэс-службе арганізацыі, перамены ў раскладзе адбудуцца ў перыяд 22–31 траўня.
Перон ля чыгуначнага вакзалу станцыі «Менск-Пасажырскі». Менск, Беларусь. 3 кастрычніка 2022 года. (Фота: Белсат)
Перон ля чыгуначнага вакзалу станцыі «Менск-Пасажырскі». Менск, Беларусь. 3 кастрычніка 2022 года. (Фота: Белсат)
«Гэта звязана з планавымі рамонтнымі працамі чыгуначнага мосту і другога галоўнага шляху на перагоне Койданава – Фаніпаль», – удакладнілі там.
Згодна зменам, цягнік № 723/724 Менск – Берасце са сталіцы і абласнога цэнтру на 24 траўня адменены.
Акрамя гэтага, 22 траўня цягнік № 737 Менск – Берасце адправіцца з Менску а 13:13 і зробіць прыпынак на станцыі «Баранавічы-Цэнтральныя», а не на станцыі «Баранавічы-Палескія».
У БЧ таксама звярнулі ўвагу, што ў названы перыяд на ўчастку Менск – Баранавічы – Берасце асобныя цягнікі міжнародных, міжрэгіянальных лініяў і рэгіянальных лініяў эканом-класу будуць рухацца паводле змененага маршруту і раскладу.
Раней БЧ дала на летнія вакацыі зніжкі дзецям. Акцыя праводзіцца супольна з РЧ з 1 чэрвеня да 31 жніўня 2024 года.
Для пасажыраў 10–17 гадоў зніжкі ў залежнасці ад маршруту руху дасягнуць 25 %. Яны будуць дзейнічаць для праезду ў купэйных вагонах.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10