навіны

Каронавірус можа вярнуцца гэтым летам

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Тэст на каронавірус. (Фота: fernandozhiminaicela / Pixabay)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Тэст на каронавірус. (Фота: fernandozhiminaicela / Pixabay)
podpis źródła zdjęcia

Але не павінны прывесці да росту колькасці шпіталізацыяў.

Гэтым летам можа адбыцца ўсплёск захворвальнасці на каронавірус. На Захадзе выявілі распаўсюджанне каронавірусных штамаў з групы FLiRT, піша Financial Times (FT).
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Тэст на каронавірус. (Фота: fernandozhiminaicela / Pixabay)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Тэст на каронавірус. (Фота: fernandozhiminaicela / Pixabay)
Так, паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у Еўропе варыянты FLiRT выяўлены ў 14 краінах. Цяпер штам KP.2 з групы FLiRT таксама лічыцца дамінуючым у ЗША. На канец красавіка на яго прыпадала 28,2% выпадкаў, а ў пачатку яго цыркуляцыі ён складаў 3,8% ад агульнай колькасці захварэлых. Другі па распаўсюджанасці штам, паводле дадзеных Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША, – KP1.1 (7,6%).
Штамы FLiRT узніклі з «амікрона», які выклікаў усплёск захворвальнасці ўзімку 2022 года. Прагнозы разыходзяцца: вірусолаг з Універсітэта Уорвіка ў Вялікабрытаніі Лоўрэнс Янг лічыць, што вакцынацыя зможа абараніць ад цяжкага ходу захворвання, а інфекцыяніст з Універсітэта Вандэрбілта ў ЗША Уільям Шафнер мяркуе, што штамы муціруюць, і вакцына будзе не такой эфектыўнай.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вакцына COVID-19. Крыніца: pixabay.com
Беларусы паспрабавалі даведацца, што з айчыннай вакцынай ад COVID. Іх зусім заблыталі навіны
У той жа час, як лічаць навукоўцы, усплёск захворвальнасці не прывядзе да роста колькасці шпіталізаваных або цяжкіх выпадкаў.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10