навіны

У Мядзельскім раёне мужчыну катавалі распаленым прасам дзеля царскага чырвонца

Залатая манета эпохі Мікалая II, дзеля якой катавалі жыхара Мядзельскага раёну. (Фота: sk.gov.by)
Залатая манета эпохі Мікалая II, дзеля якой катавалі жыхара Мядзельскага раёну. (Фота: sk.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

Следчы камітэт распавёў пра злачынства «ў стылі 90-х».

Следчы камітэт Беларусі паведаміў пра разбойны напад «у стылі 90-х», які адбыўся ў вёсцы Брусы Мядзельскага раёну Менскай вобласці.
Залатая манета эпохі Мікалая II, дзеля якой катавалі жыхара Мядзельскага раёну. (Фота: sk.gov.by)
Залатая манета эпохі Мікалая II, дзеля якой катавалі жыхара Мядзельскага раёну. (Фота: sk.gov.by)
Паводле следства, двое пʼяных мясцовых жыхароў (45 і 47 гадоў) увечары 15 траўня 2024 года надумалі сілай забраць у 40-гадовага аднавяскоўца залатую 10-рублёвую манету эпохі Мікалая ІІ, якую вясковец знайшоў у лесе чатыры гады таму.
Зламыснікі прыйшлі дадому да мужчыны, з парога абвінавацілі яго нібыта ў крадзяжы металу і пачалі патрабаваць кампенсацыю шкоды ў выглядзе перадачы царскага чырвонца. Пачуўшы адмову, яны пабілі гаспадара кватэры, у тым ліку драўлянай палкай. Але мужчына ўсё роўна адмовіўся аддаваць манету, таму налётчыкі пачалі яго катаваць: прыкладвалі распалены прас да жывата і твару ахвяры, патрабавалі распавесці, дзе манета.


,,

«Нягледзячы на зверскія катаванні, пацярпелы не расказаў аб месцы захоўвання каштоўнасці, і застаўшыся ні з чым, налётчыкі ўцяклі з месца злачынства. Праз некалькі дзён апёкі пацярпелага ўбачылі мясцовыя жыхары і выклікалі хуткую. Медыкам мужчына распавёў пра тое, што адбылося, а тыя паведамілі ў праваахоўныя органы», – гаворыцца ў прэс-рэлізе СК.


Налётчыкі былі затрыманыя міліцыяй. Іхныя дзеянні кваліфікавалі паводле ч. 2 арт. 207 Крымінальнага кодэксу («Разбой, учынены групай асобаў»), якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10