навіны

СК распачаў крымінальныя справы супраць усіх кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. (Фота: TUT.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. (Фота: TUT.by)
podpis źródła zdjęcia

257 асобаў абвінавачаныя ў змове з мэтай захопу ўлады, экстрэмізме і закліках да санкцыяў.

Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што пачатыя крымінальныя справы ў дачыненні 257 прадстаўнікоў «экстрэмісцкіх арганізацыяў», якія ўдзельнічаюць у выбарах у Каардынацыйную раду.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. (Фота: TUT.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. (Фота: TUT.by)
Каардынацыйную раду ў Следчым камітэце называюць «злачыннай арганізацыяй», а выбары ў КР – «рэарганізацыяй гэтай злачыннай групы з наступным прызначэннем новых лідараў экстрэмісцкіх ячэек».
Супраць усіх 257 кандыдатаў, якія бяруць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду ў рамках 12 спісаў, адкрытыя крымінальныя справы паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
У СК падкрэсліваюць, што маюць інфармацыю пра тое, што на тэрыторыі Беларусі ўдзельнікі выбараў у КР маюць аб’екты нерухомасці і маёмасці.
«Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя дзеянні. Следчым камітэтам будуць прынятыя вычарпальныя захады для забеспячэння прынцыпу непазбежнасці пакарання і кампенсацыі стратаў, у тым ліку ў рамках спецыяльнага вядзення», – зазначаецца ў прэс-рэлізе.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10