навіны

Ціханоўская: Як паказвае гісторыя, усе дыктатуры падаюць. І звычайна тады, калі гэтага ніхто не чакае

Святлана Ціханоўская на маршы да Дня Волі ў Празе (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская на маршы да Дня Волі ў Празе (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
podpis źródła zdjęcia

Праз інвестыцыі ў вольную Беларусь, свет інвестуе ў мір і дэмакратыю.

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла з вітальнай прамовай на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі. У прамове яна заклікала прыкладваць усе магчымыя высілкі, каб вызваліць палітвязняў, а таксама падкрэсліла важнасць шматбаковай міжнароднай падтрымкі беларусаў, паведамілі ў офісе лідаркі.
Святлана Ціханоўская на маршы да Дня Волі ў Празе (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская на маршы да Дня Волі ў Празе (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская адзначыла: праз інвестыцыі ў вольную Беларусь, свет інвестуе ў мір і дэмакратыю.
Прыводзім важныя цытаты з прамовы:«Беларусь доўга жыла ў ценю імперыі. Мы амаль страцілі незалежнасць і нацыянальную ідэнтычнасць. Але нават у самыя змрочныя часы мы знаходзілі сілы змагацца. Мы выжылі і адрадзіліся. Так будзе і зараз».
«Доўгія гады шмат якія краіны ўспрымалі Беларусь як дадатак Расеі. Так больш не будзе. Мы – гордая еўрапейская нацыя з унікальнай культурай, гісторыяй, героямі і марамі».
«Як паказвае гісторыя, усе дыктатуры падаюць. І звычайна тады, калі гэтага ніхто не чакае. Мы не можам прадказаць, як і калі адбудуцца змены, але мы можам падрыхтавацца да іх і наблізіць іх».
Асобна лідарка заклікала дапамагаць беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежным медыя, праваабаронцам і шматлікім ініцыятывам:
Belsat

Святлана Ціханоўская: Рэжым не мае цікавасці ў вызваленні палітвязняў

навіны
«Падтрымайце ўсіх тых беларусаў, якія працягваюць працаваць на карысць зменаў. Журналістаў, якія вядуць няроўнае змаганне з прапагандай. Праваабаронцаў, якія збіраюць доказы злачынстваў рэжыму. Культурніцкія ініцыятывы, што спрыяюць умацаванню нацыянальнай ідэнтычнасці. Дапамажыце з легалізацыяй усім тым, хто быў вымушаны з’язджаць з краіны. Шмат якія беларускія арганізацыі спрабуюць працаваць у эміграцыі, і ім таксама патрэбная дапамога».
Ася Саковіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10