У Беларусі распачаліся вучэнні для арганізацыі тылу
21.05.2024, 11:23
Намеснік міністра абароны ў справе тылу, начальнік тылу Узброеных сілаў Беларусі генерал-маёр Андрэй Бурдыка. (Фота: modmilby / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Мінабароны будзе павышаць «жывучасць» тылавых аб’ектаў.
Міністэрства абароны Беларусі абвесціла, што з 21 да 23 траўня пройдуць камандна-штабныя вучэнні органаў вайсковага кіравання і вайсковых частак тылавога забеспячэння.
Намеснік міністра абароны ў справе тылу, начальнік тылу Узброеных сілаў Беларусі генерал-маёр Андрэй Бурдыка. (Фота: modmilby / Telegram)
У вучэннях возьмуць удзел больш за 100 ваеннаабавязаных, набраных з запасу.
,,
«Будуць адпрацаваныя пытанні кіравання тылавым забеспячэннем войскаў, разгрупавання запасаў матэрыяльных сродкаў, выкананне мерапрыемстваў для павышэння жывучасці абʼектаў вайсковых частак і арганізацыяў тылу», – паведамляе Міністэрства абароны.
Вучэннямі будзе кіраваць намеснік міністра абароны ў справе тылу, начальнік тылу Узброеных сілаў Беларусі генерал-маёр Андрэй Бурдыка.
Нагадаем, у апошнія два гады, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, вучэнні, трэнаванні і правяранні боегатовасці ва Узброеных сілах Беларусі набылі фактычна перманентны характар.