Піва, касметыка, мінералка: еўрапейскіх тавараў у беларускіх крамах яшчэ больш паменее
21.05.2024, 21:41
Продовольственное эмбарго, продукты питания в магазине «Гиппо», импортные продукты, магазинный ассортимент (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Паліцы ў беларускіх крамах ужо наводненыя расейскімі і кітайскімі таварамі. Хутка іх стане яшчэ больш.
Беларускія ўлады вырашылі чарговы раз «пакараць» заходнія краіны. Але пацерпяць ад гэтага звычайныя беларусы. Так, дзяржава значна пашырыла пералік тавараў, якія нельга ўвозіць і прадаваць у Беларусі з «недружалюбных» краінаў. Адпаведныя змены ўнесеныя ў пастанову Саўміна.
Продовольственное эмбарго, продукты питания в магазине «Гиппо», импортные продукты, магазинный ассортимент (Фота: Белсат)
У забаронены спіс дадалі некаторыя тавары, вырабленыя ў Латвіі, Літве, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі. Сярод іх піва, зброджаныя напоі, сродкі для догляду за скурай, для валасоў, для галення, для гігіены рота і зубоў, дэзадаранты, склады для ваннаў, мыла, мыйныя сродкі для кухні і ваннай, дываны, тэкстыльная адзенне, галаўныя ўборы, пасцельныя прыналежнасці, посуд і некаторая іншая прадукцыя. Акрамя таго, пастановай Саўміна «забаронены ўвоз і продаж вады, у тым ліку мінеральнай і газіраванай, з недружалюбных краін».
«Пастанова распрацавана ў якасці меры ў адказ на прынятыя рашэнні Латвіяй аб забароне імпарту з Беларусі харчовай прадукцыі па асобных пазіцыях, Літвой аб забароне на адзін год увозу сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў з Беларусі, а таксама на падрыхтаваны Рэгламент Рады ЕЗ, асноўнымі ініцыятарамі якога выступілі пяць краін (Латвія, Літва, Польшча, Чэхія і Эстонія)», – адзначылі ва ўрадзе.
Рэгламент Рады ЕЗ, пра які ідзе гаворка, устанаўлівае павышаныя пошліны на імпарт беларускай сельгаспрадукцыі.
Беларусь увяла абмежаванні на ўвоз прадуктаў з недружалюбных краін, якія «рэалізуюць дыскрымінацыйную палітыку» з 1 студзеня 2022-га. Першапачаткова забарона ўводзілася на паўгода, аднак улады вырашылі яе падоўжыць. І рабілі гэта неаднаразова.
Беларусы ўжо не знойдуць на беларускіх прылаўках наступныя тавары з «недружалюбных краін»:
У спіс «недружалюбных краін» уваходзяць ЕЗ, ЗША, Канада, Нарвегія, Албанія, Ісландыя, Паўночная Македонія, Вялікая Брытанія, Чарнагорыя, Швейцарыя.
З 1 красавіка забаронены імпарт з Літвы шэраг тавараў літоўскага паходжання (малако і вяршкі згушчаныя, садавіна і арэхі, кава, сокі, воды, воцат, калготкі, панчохі, гольфы, шкарпэткі, асобныя будаўнічыя вырабы, лядоўні, маразільнікі і іншае). Таксама забаронены ўвоз праз беларуска-літоўскую мяжу вады, піва, віна, вінаграднага сусла, вермутаў, іншых зброджаных напояў, этылавага спірту, воцату, шынаў, пакрышак, ужываных аўтазапчастак і вопраткі. Выключэнне – тавары для асабістага карыстання.