«У нас перадваенная сітуацыя». Чым зоймецца Камісія супраць уплыву Крамля ў Польшчы
22.05.2024, 19:52
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Варшава, Польшча. 20 траўня 2024 года. (Фота: Jacek Dominski/ Reporter / East News)
podpis źródła zdjęcia
Улады Польшчы ствараюць камісію па вывучэнні расейскага і беларускага ўплыву за 20 гадоў.
Улады Польшчы ствараюць камісію па вывучэнні расейскага і беларускага ўплыву за апошнія 20 гадоў. Вынікам яе працы могуць стаць у тым ліку крымінальныя справы супраць тых, хто ў такім уплыве будзе заўважаны. Тым не менш, польскія палітыкі і журналісты бачаць і пэўныя магчымыя рызыкі ад працы новага органу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Варшава, Польшча. 20 траўня 2024 года. (Фота: Jacek Dominski/ Reporter / East News)
У Польшчы будзе створаная камісія па вывучэнні расейскага і беларускага ўплыву за 2004 – 2024 гады. Як распавёў 21 траўня прэм’ер-міністр Дональд Туск, камісія пачне працу ўжо пасля выбараў у Еўрапейскі парламент. Камісія будзе працаваць негалосна і «дзейнічаць на сваё меркаванне». Першая прамежкавая справаздача чакаецца ўжо гэтым летам.
«Я спадзяюся, што да канца года большасць пытанняў, якія шакавалі грамадскасць у апошнія гады, будуць апісаны, але не абавязкова растлумачаны. Гэта не будзе следчая камісія. Вынікам працы гэтай камісіі, хутчэй за ўсё, стануць хадайніцтвы ў пракуратуру і заключэнне аб тым, чаму гэтыя справы былі закінутыя ў папярэднія гады. І не важна, пры якім урадзе гэта адбывалася», – сказаў Туск.
Ён выказаў спадзеў, каб дзякуючы гэтай камісіі «атмасфера ў Польшчы, грамадскае жыццё ў Польшчы вызвалілася ад гэтага непасільнага цяжару спекуляцыяў, здагадак, сотняў публікацый, тэлевізійных праграм, дзясяткаў кніг на гэтую тэму».
Камісію ўзначаліць начальнік ваеннай контрвыведкі, віцэ-шэф выведкі NATO генерал Ярослаў Стружык. Агулам у камісію ўвойдуць ад 9 да 13 асобаў, якіх рэкамендуюць кіраўнікі дзяржаўных органаў. У прыватнасці, свае рэкамендацыі мусяць даць міністр унутраных спраў і адміністрацыі, каардынатар спецыяльных службаў, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны, міністр фінансаў, міністр замежных справаў, міністр нацыянальнай абароны, міністр дзяржаўных актываў і міністр лічбавізацыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Віцэ-шэф выведкі NATO генерал Ярослаў Стружык. Варшава, Польшча. 22 красавіка 2024 года. (Фота: Tomasz Jastrzebowski / Reporter / East News)
Чальцы камісіі будуць працаваць негалосна, без прысутнасці журналістаў, але будуць «сістэматычна» інфармаваць грамадскасць пра вынікі сваёй працы, паведамілі ў польскім Міністэрстве юстыцыі. Першая справаздача запланаваная праз два месяцы.
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык паведаміў, што праект адносна камісіі 23 траўня паступіць у Сталы камітэт Рады міністраў, а потым у сам урад.
Як падкрэсліў у размове з «TVP Info» дэпутат ад кіроўнай партыі Марцін Басацкі, камісія будзе складацца са спецыялістаў: юрыстаў, палітолагаў, гісторыкаў і прадстаўнікоў спецслужбаў, а не палітыкаў.
Паводле яго, камісія не будзе збіраць доказы ў падтрыманне загадзя сфармуляванага тэзісу. Ён адзначыў, што яна будзе працаваць падобна да следчых органаў і вывучаць рэчаіснасць на падставе наяўных сведчанняў, у тым ліку «дакументаў з самым высокім грыфам сакрэтнасці, то бок звышсакрэтных». Басацкі адзначыў, што камісія не будзе канцэнтравацца на папярэдняй кіроўнай партыі.
Пры гэтым ягоны калега Мар’юш Вітчак у інтэрвію PAP не выключыў, што камісія таксама будзе падаваць заявы ў пракуратуру ў выпадку з’яўлення інфармацыі, якая «наўпрост паказвае неасцярожнасць, парушэнне закона і пагрозу бяспецы Польшчы з боку палітыкаў былога кіроўнага лагера». Паводле яго, «некаторыя» мусяць адказаць за сваю дзейнасць.
Важнасць стварэння камісіі менавіта з ліку спецыялістаў, а не палітыкаў падкрэсліў намеснік міністра замежных справаў Владыслаў Тэафіль Барташэўскі. Ён адзначыў, што Польшча сапраўды з’яўляецца «абʼектам цікавасці расейскіх і беларускіх службаў», што пацвярджаюць уцёкі ў Беларусь суддзі Томаша Шмыта.
«Тым больш, што вайна абвастраецца і становіцца менш гібрыднай і больш агрэсіўнай. У нас перадваенная сітуацыя, расейцы рыхтуюцца да патэнцыйнага канфлікту, пранікаючы ў шмат якія колы ў дэмакратычных краінах, што няцяжка, і гэта не толькі ў Польшчы», – сказаў віцэ-міністр у размове з «Dziennik Gazeta Prawna».
Ён таксама спадзяецца, што праца камісіі будзе не адзіным актам у змаганні з агрэсіяй Расеяй. У прыватнасці, ён чакае росту фінансавання польскіх спецслужбаў.
Пры гэтым маршалак польскага сейму Шыман Галоўня быў даволі скептычным адносна дзейнасці камісіі. Паводле яго, пошук шпіёнаў – задача спецслужбаў, а не «чарговай антырасейскай камісіі». Нагадаем, што ў 2023 годзе мінулы ўрад у Польшчы ўжо ствараў сваю камісію, якая мусіла расследаваць расейскія ўплывы з 2007 па 2022 гады. Таксама і Мацей Канечны з партыі «Разам» лічыць цяперашнюю ініцыятыву больш палітычнай, тады як для адсочвання агентурнай дзейнасці Крамлю ў Польшчы ёсць спецслужбы і пракуратура. Дэпутат нагадаў, што адной з найважнейшых мэтаў уладаў РФ як у Польшчы, так і ў іншых краінах з’яўляецца дэстабілізацыя палітычнай сітуацыі:
,,
«Нам сапраўды не трэба са свайго боку гэтаму спрыяць. Трэба вырашаць праблемы максімальна эфектыўна і спакойна, а не абавязкова рабіць з гэтага шоу».
Аднак міністарка фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пэлчыньска-Налэнч падкрэсліла ў размове з RMF FM, што камісія не мае палітычнага характару, а з’яўляецца экспертнай.
«Камісія не будзе палітычнай, бо не будзе працаваць адкрыта, у святле камер. Гэта будзе адбывацца за зачыненымі дзвярыма», – сказала міністарка, дадаўшы, што камісія не будзе замяшчаць сабою спецслужбы.
Каментуючы тое, што камісія будзе правяраць таксама расейскія ўплывы ў медыях, Пэлчыньска-Налэнч заявіла, што гаворка будзе весціся не пра тое, што журналісты ці рэдактары з’яўляюцца агентамі, а пра тое, якім чынам Польшчы змагаецца з расейскай дэзынфармацыяй. Яна таксама заклікала не абражаць адзін аднаго эпітэтамі «расейскага агента». Паводле яе, гэта менавіта тое, чаго хочуць спецслужбы РФ,
«Расейская гібрыдная агрэсія працягваецца і нарастае. Мэта – сабатаж унутры Еўразвязу, запалохванне, аслабленне, і адначасова мэта – раз’яднаць нас. Трэба выводзіць агентаў, лавіць, караць, але не даць сябе цалкам раскалоць», – сказала міністарка.
На яе думку, «досвед паказвае, што расейскіх і беларускіх агентаў у Польшчы, верагодна, больш». І Расея імкнецца размясціць сваіх агентаў на высокіх пазіцыях у сферах прыняцця рашэнняў, каб мець доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі, дадала яна.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі пераходзяць дарогу ў цэнтры Варшавы, Польшча. 8 красавіка 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Журналіст «Белсату» Міхал Кацэвіч у эфіры «Вот Так» выказаў спадзеў, што камісія сапраўды будзе прафесійнай, а не палітычнай.
«Я хацеў бы, каб гэтая камісія паказала як працуюць расейскія спецслужбы і проста расейская дзяржава ў Польшчы. Як будуе свой уплыў сярод палітыкаў, бізнесу і грамадстве», – заявіў ён.
На думку Кацэвіча, камісія таксама можа паказаць, якія канкрэтныя асобы з палітыкі, з медыяў, бізнесу працавалі пад уплывам РФ. І калі будуць знойдзеныя канкрэтныя сляды ўплыву Расеі, камісія павінна скіроўваць гэта ўсё ў пракуратуру, каб тая ўжо праводзіла расследаванні ўжо на ўзроўні крымінальных справаў. У самой жа камісіі не будзе такіх кампетэнцыяў, падкрэсліў журналіст.
Агулам, на яго думку, справаздачы камісіі будуць публікавацца ў дзвюх версіях: у публічнай і непублічнай, з высновамі для ўраду.
«Расейская сетка, якая існуе ў Польшчы, пачынае рабіць акты дыверсіі, якія могуць пашырацца ў будучыні. Такая міжнародная сітуацыя, такія стасункі паміж Польшчай і Расеяй у сувязі з вайной ва Украіне», – заявіў Кацэвіч.
Журналіст таксама спадзяецца, што экспертны склад камісіі дапаможа пазбегнуць палітычнага змагання паміж прадстаўнікамі розных палітычных лагераў.
Галоўны рэдактар выдання «Rzeczpospolita» Багуслаў Хработа выказаў спадзеў, што «праца камісіі мабілізуе польскія спецслужбы да большых намаганняў у барацьбе з гібрыднай вайной, якая ідзе з Усходу».
,,
«Апошняя – гэта факт, як і тое, што мы не заўсёды з гэтым давалі рады», – заявіў рэдактар.
Пры гэтым Хработа не хоча «паказухі, уцечак інфармацыі, плётак або непатрэбнага паклёпу». На яго думку, займаючыся вялікая палітыкай, «кульмінацыяй якой зʼяўляецца дзяржаўная бяспека», камісія не мусіць умешвацца ў «малую» палітыку, «у тым ліку ў гульню канфліктуючых бакоў».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.