навіны

Праз рассылку аб выбарах у КР Азарава пазбавілі доступу да плану «Перамога»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Азараў на Вялікай палітычнай канферэнцыі па выбарах у Каардынацыйную раду ў Варшаве, Польшча. 19 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Азараў на Вялікай палітычнай канферэнцыі па выбарах у Каардынацыйную раду ў Варшаве, Польшча. 19 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Гэта найперш інструмент для камунікацыі ў надзвычайных сітуацыях».

Кіраўніка «BYPOL» пазбавілі доступу да чат-боту плану «Перамога». Так лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала «Зеркалу» інцыдэнт, калі падпісчыкі чат-бота плану «Перамога» атрымалі паведамленні з заклікам галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду за спіс Аляксандра Азарава.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Азараў на Вялікай палітычнай канферэнцыі па выбарах у Каардынацыйную раду ў Варшаве, Польшча. 19 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Азараў на Вялікай палітычнай канферэнцыі па выбарах у Каардынацыйную раду ў Варшаве, Польшча. 19 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Рассылка ніяк не была ўзгодненая з офісам Ціханоўскай або Аб’яднаным пераходным кабінетам, распавяла Святлана Ціханоўская.
«Гэта злоўжыванне, якое можа паставіць пад пагрозу людзей унутры краіны, – адзначыла яна. – Пасля рассылкі паведамлення Аляксандр Азараў быў пазбаўлены доступу да чат-боту да высвятлення абставінаў. Адзначу, што чат-бот – не тое самае, што план “Перамога”. Гэта найперш інструмент для камунікацыі ў надзвычайных сітуацыях».
Вечарам 21 траўня карыстальнікі Telegram, якія калісьці зарэгістраваліся ў плане «Перамога», атрымалі паведамленне:
«Заклікаем вас прыняць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду з 25 да 23:59 27 траўня. Прагаласаваць можна бяспечна па спасылцы на афіцыйных крыніцах Каардынацыйнай рады. Галасуйце за вашых прадстаўнікоў “Закон і парадак”. Спіс № 5».
Аляксандр Азараў пацвердзіў «Белсату», што рассылка ініцыяваная «BYPOL».
Выбары ў Каардынацыйную раду трэцяга складу пачнуцца 25 траўня і працягнуцца да 27 траўня ўключна.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10