навіны

Польскія візавыя цэнтры скарэктавалі сістэму рэгістрацыі на падачу дакументаў

Чарга ў візавым цэнтры ў Менску, Беларусь. 8 кастрычніка 2020 года. (Фота: Белсат)
Чарга ў візавым цэнтры ў Менску, Беларусь. 8 кастрычніка 2020 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Асобная рэгістрацыя будзе для людзей, старэйшых за 60 гадоў, якія ездзяць да дзяцей і ўнукаў.

У візавых цэнтрах у гарадах Беларусі ўвялі асобную рэгістрацыю для людзей, старэйшых за 60 гадоў, якія ездзяць у Польшчу да дзяцей і ўнукаў. Пра гэта паведамляе «VFS Global».
Чарга ў візавым цэнтры ў Менску, Беларусь. 8 кастрычніка 2020 года. (Фота: Белсат)
Чарга ў візавым цэнтры ў Менску, Беларусь. 8 кастрычніка 2020 года. (Фота: Белсат)
Зазначаецца, што ў сістэму рэгістрацыі на падачу дакументаў у польскія візавыя цэнтры Менску, Магілёва, Гомля, Берасця, Баранавічаў і Пінску дададзена новая катэгорыя «Priglashenie UW dla 60 i starshe od detej i vnukov» для рэгістрацыі заяўнікаў, старэйшых за 60 гадоў, якія плануюць падачу дакументаў на падставе запрашэння ад дзяцей і ўнукаў, зарэгістраванага ў ваяводстве.
«VFS Global» папярэджвае, што калі пры правяранні рэгістрацыі ў візавым цэнтры будзе выяўленая неадпаведнасць пазначанай катэгорыі, дакументаў у візавым цэнтры не прымуць.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10