Грамадзянку Літвы будуць судзіць у Беларусі за шпіянаж
23.05.2024, 15:31
Суд Цэнтральнага раёну. Менск, Беларусь. 13 лютага 2021 года. (Фота: Цімур Котаў / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
МЗС Літвы паведамляе, што ведае пра сітуацыю і аказвае жанчыне дапамогу.
Грамадзянку Літвы Элену Раманаўскіене будуць судзіць у Беларусі за шпіянаж. МЗС Літвы паведамляе, што ведае пра сітуацыю і аказвае жанчыне дапамогу, піша LRT.
Суд Цэнтральнага раёну. Менск, Беларусь. 13 лютага 2021 года. (Фота: Цімур Котаў / Белсат)
«Мы ведаем пра сітуацыю, аказваем консульскую дапамогу», – сказала прадстаўніца міністра замежных справаў Паўліна Лявіцкіце.
Элену Раманаўскіене абвінавачваюць у шпіянажы і пачнуць судзіць 3 чэрвеня. Дата ейнага затрымання невядомая. Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Ёй пагражае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі.
МЗС Літвы нагадвае пра рэкамендацыі сваім грамадзянам не ездзіць у Расею і Беларусь.
У лістападзе 2023 года ведамства паведамляла, што некалькі літоўскіх грамадзянаў ужо трапілі ў зняволенне ў Беларусі:
,,
«Цяпер у нас ёсць інфармацыя пра некалькіх грамадзянаў ЛР, якія затрыманыя і/ці адбываюць пакаранне ў Беларусі. Ведамствы Беларусі не заўсёды адразу інфармуюць пра затрыманне літоўскіх грамадзянаў».