навіны

У кватэру бацькоў Крысціны Ціманоўскай прыйшлі з ператрусам. «Гэта мая плата»

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Я не разумею, што яшчэ мусіць перажыць мая сям’я за мае дзеянні і пастановы!»

23 траўня сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру бацькоў спартоўкі Крысціны Ціманоўскай у Клімавічах. Пра гэта яна паведаміла ў сацсетках.
Крысціна Ціманоўская на прэсавай канферэнцыі ў Варшаве, 5 жніўня 2021 г. (Фота: ВО / Белсат)
Крысціна Ціманоўская на прэсавай канферэнцыі ў Варшаве, 5 жніўня 2021 г. (Фота: ВО / Белсат)
«Сёння ў маіх бацькоў у Беларусі праводзіў ператрус Следчы камітэт, а ўсё таму, што я хачу свабоды для сваёй краіны, хачу прыязджаць туды на выходных, каб наведваць бацькоў, хачу раз на год прыязджаць у Беларусь дзеля яе цудоўнай прыроды, хачу сустрэцца з сябрамі, хачу пабываць там, дзе я нарадзілася і вырасла, хачу прайсціся па Менску, па сваіх любімых вуліцах, зайсці ў любімую кавярню і выпіць кавы з круасанам.
За гэта мая плата – крымінальныя справы, запалохванні і ператрусы. У мяне забралі дом, а цяпер дабраліся да маёй сямʼі, звычайнай правінцыйнай сямʼі, дзе тата ўсё жыццё працаваў пажарным, а мама ў банку», – піша Крысціна Ціманоўская.
Спартоўка адзначае, што апошнія гады і так былі цяжкімі для ейнае сямʼі.
«Рак у мамы (дзякуй Богу, удалося вылечыць), інсульт у бацькі (цяпер ён інвалід).


,,

Я не разумею, што яшчэ мусіць перажыць мая сямʼя за мае дзеянні і пастановы! Ніхто не нясе адказнасці за мяне, акрамя мяне самой, і калі ва ўладаў Беларусі або Следчага камітэту ёсць пытанні да мяне, то я запрашаю іх у свой новы дом на ператрусы і размовы», – падкрэсліла Ціманоўская.


Яна жыве ў Польшчы пасля вымушанай эміграцыі.
Крысціна Ціманоўская стала прэтэндэнткай на месца ў Каардынацыйнай радзе трэцяга складу і ўвайшла ў выбарчы спіс № 5 «Закон і правапарадак» на чале з Аляксандрам Азравым. Улады ў Беларусі пастанавілі правесці акцыю запалохвання ўсіх, хто высунуўся ў КР. СК завёў крымінальныя справы на кандыдатаў.
Усе выбарчыя спісы ў КР былі абвешчаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі арганізацыямі». Крымінальныя справы супраць 257 асобаў заведзеныя паводле наступных артыкулаў:
Таксама Следчы камітэт анансаваў арышт і канфіскацыю маёмасці кандыдатаў.
«Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя дзеянні. Следчым камітэтам будуць прыняты вычарпальныя меры дзеля забеспячэння прынцыпу непазбежнасці пакарання і кампенсацыі стратаў, у тым ліку ў межах спецыяльнага вядзення», – распавяла прэс-служба СК.
Выбары ў Каардынацыйную раду пройдуць з 25 да 27 траўня ўключна.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10