навіны

Генштаб ЗСУ: Расейскія войскі пад Харкавам спыненыя, ідуць контрнаступальныя дзеянні

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook https://www.facebook.com/photo/?fbid=786295797016834&set=pcb.786295850350162)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook https://www.facebook.com/photo/?fbid=786295797016834&set=pcb.786295850350162)
podpis źródła zdjęcia

Сілы абароны Украіны ведаюць пра планы праціўніка і робяць усё, каб іх сарваць.

Сілы абароны Украіны спынілі расейскія войскі на харкаўскім кірунку і вядуць контрнаступальныя дзеянні. Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштабу Збройных сілаў Украіны, палкоўнік Ігар Прахарэнка на брыфінгу 24 траўня.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook https://www.facebook.com/photo/?fbid=786295797016834&set=pcb.786295850350162)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook https://www.facebook.com/photo/?fbid=786295797016834&set=pcb.786295850350162)
«Сітуацыя складаная. Сілы абароны працягваюць абараняцца на ўсходзе і поўдні нашай дзяржавы, наносяць праціўніку агнявое паражэнне. Асноўныя дзеянні адбываюцца на Харкаўшчыне, Данеччыне. Што датычыць харкаўскага кірунку, праціўнік вядзе наступальныя дзеянні з мэтаю стварыць буферную зону. Цяпер праціўнік спынены, сітуацыя кантралюецца, вядуцца контрнаступальныя дзеянні», – адзначыў палкоўнік Ігар Прахарэнка.
Паводле Прахарэнкі, расейскія войскі вядуць наступальныя дзеянні на ўсходзе Харкаўскай вобласці, плануючы абысці горад Купянск з усходу, але гэта ў іх не атрымліваецца.
Практычна па ўсёй лініі фронту працягваюцца жорсткія баі. ЗСУ наносяць захопніку вялікія страты, актыўна працуе артылерыя, беспілотныя комплексы, задзеяная авіяцыя, сказаў прадстаўнік Генштабу.
У Сумскай і Чарнігаўскай вобласцях, паводле яго, сітуацыя кантраляваная. Праціўнік сцягвае войскі на тэрыторыі РФ, штодня наносіць авіяўдары і артылерыйскія ўдары па памежных паселішчах, ужывае БПЛА, спрабуе знішчыць крытычна важныя аб’екты інфраструктуры.
Прахарэнка сказаў, што сілы абароны Украіны ведаюць планы праціўніка і робяць усё, каб іх сарваць. Робяцца захады для вылучэння рэзерваў і сродкаў агнявога паражэння з мэтаю перахапіць ініцыятыву на полі бою.
Расейская армія 10 траўня перайшла ў наступ на поўначы Харкаўскай вобласці, дзе актыўных баявых дзеянняў не вялося з 2022 года.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10