навіны

Стала вядомая дата правядзення трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь»

Другая канферэнцыі «Новая Беларусь». Злева направа: Аляксандр Вашкевіч, Генадзь Коршунаў, Аляксандра Мамаева, Аляксандр Дабравольскі, Аліна Коўшык, Юлія Міцкевіч, Павел Лібер і мадэратарка Кацярына Ваданосава. Варшава, Польшча. 6 жніўня 2023 года. (Фота: Белсат)

podpis źródła zdjęcia

Гэтым разам імпрэза пройдзе ў Вільні.

Святлана Ціханоўская абвясціла аб правядзенні трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь». Яна пройдзе ў Вільні 3–4 жніўня 2024 года.
Другая канферэнцыі «Новая Беларусь». Злева направа: Аляксандр Вашкевіч, Генадзь Коршунаў, Аляксандра Мамаева, Аляксандр Дабравольскі, Аліна Коўшык, Юлія Міцкевіч, Павел Лібер і мадэратарка Кацярына Ваданосава. Варшава, Польшча. 6 жніўня 2023 года. (Фота: Белсат)
Другая канферэнцыі «Новая Беларусь». Злева направа: Аляксандр Вашкевіч, Генадзь Коршунаў, Аляксандра Мамаева, Аляксандр Дабравольскі, Аліна Коўшык, Юлія Міцкевіч, Павел Лібер і мадэратарка Кацярына Ваданосава. Варшава, Польшча. 6 жніўня 2023 года. (Фота: Белсат)
Мэтаю станецца збор беларускіх дэмакратычных сілаў, актывістаў, грамадскіх і культурніцкіх ініцыятываў і дыяспары на адной пляцоўцы.
Падчас канферэнцыі плануецца абмеркаванне стратэгічных прыярытэтаў дэмакратычнага руху на 2025 год, таксама ўдзельнікі актуалізуюць выклікі супольнасці і разам паспрабуюць знайсці шляхі іх развязання.
Бліжэйшым часам сфармуюць працоўную групу, якая падрыхтуе змест, тэму і прапрацуе дэталі імпрэзы.
«На Канферэнцыі Новай Беларусі мы зможам разам, шчыра і адкрыта ацаніць усе выклікі, з якімі сутыкаемся на нашым шляху, прааналізаваць памылкі. Абмеркаваць, што хвалюе беларусаў і беларусак, якія кожны дзень праходзяць праз шматлікія выпрабаванні. Нам трэба пачуць адно аднаго, нават калі здаецца, што цяжка прыйсці да агульнага разумення. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам дамагчыся поспеху», – адзначыла Святлана Ціханоўская.
У 2022 годзе ў Вільні падчас першай канферэнцыі «Новая Беларусь» абвесцілі стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі, кіраўніцай якога сталася Святлана Ціханоўская.
У 2023-м канферэнцыя адбылася ў Варшаве. Напярэдадні яе чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінету далі справаздачу пра сваю працу за год перад Каардынацыйнаю радаю.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10