У Варшаве затрымалі бацьку і маці-беларуску, якія марылі голадам двухмесячнае немаўля
25.05.2024, 22:42
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Нашыўка варшаўскага паліцыянта. (Фота: policja.gov.pl)
podpis źródła zdjęcia
Дзіця важыла ўсяго 1,5 кг, а ў такім узросце здаровая вага – звыш 5 кг.
Паліцыя Варшавы затрымала грамадзянку Беларусі і ейнага мужа (імаверна, грамадзяніна Польшчы), якія давялі сваё дзіця да жудаснага стану, расказвае «Miejski reporter».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Нашыўка варшаўскага паліцыянта. (Фота: policja.gov.pl)
У ноч з 21 на 22 траўня ў лякарні на вуліцы Каперніка ў Варшаве прыйшлі бацька і маці з дзіцём узростам 10 тыдняў. Дзіця важыла ўсяго 1,5 кг, а ў такім узросце здаровая вага – звыш 5 кг. На целе дзіцяці заўважна выступалі косткі.
Лекар паставіў дыягназ: дзіця моцна знясіленае і галоднае. Бацькі выслухалі лекара, забралі дзіця і з’ехалі. На іх пошукі выправілі некалькі атрадаў паліцыі. Бацькоў адшукалі, яны былі ў стане алкагольнага ап’янення (каля 1 праміле ў выдыханым паветры). Дзіця даставілі ў лякарню.
Бацькам выставілі абвінавачванне паводле артыкулу за падвярганне дзіця небяспецы, паводле § 2 арт. 160 Карнага кодэксу Польшчы ім пагражае ад 3 месяцаў да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшыя дзеянні ў справе праводзіць IV штаб нацыянальнай паліцыі з Бемова і пракуратура, пра справу паведамілі сямейнаму суду.