навіны

«Рэжым бачыць пагрозу сваёй злачыннай уладзе». Ціханоўская – пра выбары ў Каардынацыйную раду

Абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская падчас прамовы перад Кангрэсам рэгіянальных і мясцовых уладаў. Страсбур, Францыя. 28 сакавіка 2024 года. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская падчас прамовы перад Кангрэсам рэгіянальных і мясцовых уладаў. Страсбур, Францыя. 28 сакавіка 2024 года. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
podpis źródła zdjęcia

Гэта першая спроба Каардынацыйнай рады арганізаваць незалежны выбарчы працэс.

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская растлумачыла важнасць выбараў у КР трэцяга складу і тое, чаму яны так напружваюць рэжым.
Абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская падчас прамовы перад Кангрэсам рэгіянальных і мясцовых уладаў. Страсбур, Францыя. 28 сакавіка 2024 года. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская падчас прамовы перад Кангрэсам рэгіянальных і мясцовых уладаў. Страсбур, Францыя. 28 сакавіка 2024 года. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Каардынацыйная рада (КР) ёсць неад’емнаю часткаю структуры дэмакратычных сілаў, платформаю для спрэчак і дыскусіяў, якая «дасць магчымасць беларусам уплываць на рашэнні сваіх лідараў».
Паводле Святланы Ціханоўскай, КР «павінна адказваць на запыты беларусаў, абараняць іхныя інтарэсы», і ёй бы хацелася «там чуць і бачыць розныя галасы, новыя ідэі і людзей з рознымі поглядамі».
«Мы ўсе розныя, але ў нас адна мэта – свабодная Беларусь, – падкрэсліла Святлана Ціханоўская. –Я ведаю і бачу ўсе хібы ды недасканаласці выбараў і сістэмы галасавання. Але гэта першая спроба Каардынацыйнай рады арганізаваць незалежны выбарчы працэс, чаго беларусы пазбаўленыя былі дзесяцігоддзямі».
Дэмакратычная лідарка падзякавала «ўсім, хто вылучаецца і галасуе», а таксама падтрымала тых, хто «ўжо зазнаў рэпрэсіі за ўдзел у кампаніі, новыя крымінальныя справы і пераслед блізкіх»:
«Рэжым працягвае запалохваць і спрабуе сарваць дэмакратычны працэс, бо бачыць у гэтым пагрозу сваёй злачыннай уладзе».
Выбары ў КР пачаліся апоўначы 25 траўня і, згодна з першапачатковым планам, маюць завяршыцца а 23:59 27 траўня.
Нагадаем, што першапачаткова на месца ў новым складзе Каардынацыйнай рады прэтэндавалі 280 чалавек: у выбарчую камісію былі пададзеныя 13 спісаў, якія праходзілі верыфікацыю. Цяпер у выбарчай гонцы засталіся 234 асобы і 11 спісаў. Беларусы галасуюць на гэтых выбарах не за канкрэтных кандыдатаў, а менавіта за спісы.
Belsat
Дбайце пра бяспеку: беларусам у Беларусі прыходзяць спасылкі з заклікам прагаласаваць на выбарах у КР навіны
Прагаласаваць можна ў мабільнай праграме «Belarus ID», а беларусы ў Беларусі могуць аддаць свой голас ва ўэб-версіі, бо праграма даступная толькі тым, хто за мяжою.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10