навіны

Дбайце пра бяспеку: беларусам у Беларусі прыходзяць спасылкі з заклікам прагаласаваць на выбарах у КР

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Выбарчая камісія і Каардынацыйная рада не маюць ніякага дачынення да гэтых спасылак.

Карыстальнікам у Беларусі прыходзяць падазроныя спасылкі з заклікам узяць удзел у галасаванні на выбарах у Каардынацыйную раду (КР) трэцяга складу. Пра гэта паведамляе старшыня Выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Каардынацыйная рада арганізуе слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінету. Варшава, Польшча. 3 жніўня 2023 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Каардынацыйная рада арганізуе слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінету. Варшава, Польшча. 3 жніўня 2023 года. (Фота: Белсат)
«Калі ласка, не карыстайцеся ніякімі спасылкамі, якія вам дасылаюць у хоць бы якіх чатах, тэлеграм-каналах альбо прыватныя асобы, – папярэдзіла яна. – Карыстайцеся толькі афіцыйнымі спасылкамі на сайце Каардынацыйнай рады альбо ў афіцыйным тэлеграм-канале Каардынацыйнай рады. Яшчэ раз заклікаю вас, калі ласка, дбайце пра вашую бяспеку».
Паводле Прыходзькі, камісія КР атрымлівае паведамленні, што ў Беларусі па беларускіх чатах рассылаюцца спасылкі з заклікам галасаваць.
«Выбарчая камісія і Каардынацыйная рада не маюць ніякага дачынення да гэтых спасылак. Мы не займаемся ніякай рассылкай, як ёй не займаецца ніхто з выбарчых суб’ектаў», – падкрэсліла Алена Прыходзька.
Выбары ў КР пачаліся апоўначы 25 траўня і, згодна з першапачатковым планам, мусяць завяршыцца а 23:59 27 траўня.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Онлайн-галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду пачалося з DDoS-атакі навіны
Хутка пасля запуску галасавання адбылася масаваная DDoS-атака на платформу для галасавання. Спробу парушыць працу сістэмы адбілі. Пра тое, што «нічога страшнага не адбылося», заявіў кіраўнік IT-платформы «Новая Беларусь» Павел Лібер, каманда якога распрацавала інфраструктуру для верыфікацыі выбарнікаў і онлайн-галасавання «Belarus ID».
Для ўдзелу ў выбарах былі зарэгістраваныя 12 выбарчых спісаў, адзін з іх – «Закон і правапарадак» на чале з лідарам арганізацыі былых сілавікоў «ByPol» Аляксандрам Азаравым – 24 сакавіка быў выключаны з гонкі на фоне скандалу з агітацыяй праз чат-бот плану «Перамога».
Праграма для выбараў у Каардынацыйную раду (Фота: Белсат)
Як галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду. Праверылі бэта-версію праграмы навіны
Раней рэжым Аляксандра Лукашэнкі прызнаў усе 12 выбарчых спісаў экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пазней Следчы камітэт адкрыў крымінальныя справы на 257 чалавек, якія выказалі жаданне балатавацца ў КР.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10