навіны

Вайна ва Украіне: расейскія войскі прасунуліся на асобных участках на ўсходзе

Заняткі Базавай баявой падрыхтоўкі (Фота: Оперативне командування «Захід» / Facebook)
Заняткі Базавай баявой падрыхтоўкі (Фота: Оперативне командування «Захід» / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 25 траўня.

«Белсат» падводзіць вынікі 822-х содняў поўнамаштабнай вайны ва Украіне, распачатай Расеяй. Пра галоўныя падзеі на вечар 25 траўня чытайце ў нашым аглядзе.
Заняткі Базавай баявой падрыхтоўкі (Фота: Оперативне командування «Захід» / Facebook)
Заняткі Базавай баявой падрыхтоўкі (Фота: Оперативне командування «Захід» / Facebook)
На поўначы Харкаўскай вобласці баявыя дзеянні ў асноўным лакалізуюцца з поўначы ад буйнога сяла Лыпці і ў ваколіцах Ваўчанску (у Харкаўскім і Чугуеўскім раёнах адпаведна).
Тэлеграм-канал «Два майора» сцвярджае, што на другім участку Узброеныя сілы РФ прасунуліся на адлегласць да 150 метраў у Ваўчанску, а таксама занялі прынамсі палову сяла Ціхае (на ўсходзе ад гораду).
Іншая прарасейская крыніца – «Рыбарь» – удакладняе, што пад Лыпцямі войскі РФ не могуць прасунуцца, бо за ўкраінцамі застаецца панавальная вышыня 204,7 метра (на паўднёвым усходзе ад паселішча).
Акрамя гэтага, тэлеграм-канал звяртае ўвагу на тое, што на асобных участках кірунку расейскія войскі перайшлі да абароны, бо праціўнік сцягнуў да лініі сутыкнення значныя сілы і плануе да канца траўня перайсці ў контрнаступ.
Пажар у выніку расейскага ўдару па Харкаве, Украіна. 25 траўня 2024 года. (Фота: Харьков Life / Telegram)
Расея абстраляла гіпермаркет у Харкаве, загінулі чатыры чалавекі, шмат зніклых навіны
Праўкраінскі «Бахмутський Балу» прызнае лакальныя поспехі УС РФ, якія, паводле крыніцы, кінулі ў бой свае элітныя падраздзяленні. Пры гэтым адзначаецца, што агулам расейскія войскі прасоўваюцца выключна за кошт стварэння перавагі ў жывой сіле.
Прарасейскі тэлеграм-канал «НгП раZVедка» сцвярджае, што на купянскім кірунку Узброеныя сілы РФ цалкам выбілі праціўніка з Іванаўкі на Харкаўшчыне і цяпер праводзяць зачыстку ды замацоўваюцца. Пры гэтым адзначаецца, што ўкраінцы правялі шэраг безвыніковых контратак, імкнучыся вярнуць страчаныя пазіцыі.
«Рыбарь» піша, што таксама расейскія войскі прасунуліся ніжэй па лініі сутыкнення каля Стэльмахаўкі ў Луганскай вобласці.
У Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны паведамілі, што акрамя гэтага цягам апошніх содняў УС РФ атакавалі ў ваколіцах Сынькоўкі, Петрапаўлаўкі, Новаягораўкі, Дружалюбаўкі і Неўскага, але поспеху не дасягнулі.
На суседнім ліманскім кірунку атакі расейскіх вайскоўцаў фіксуюцца каля Торскага, Тэрноў, а таксама на тэрыторыі Серабранскага лясніцтва. Зменаў па фронце не адбылося.
На сівэрскім кірунку ініцыятыва таксама застаецца за расейскімі вайскоўцамі, якія праводзяць спарадычныя атакі ў ваколіцах Белагораўкі, Спірнага, Выемкі і Раздолаўкі, але істотных поспехаў не маюць.
Больш складаная для ЗСУ сітуацыя назіраецца на краматорскім кірунку, дзе расейскія войскі ціснуць на горад Часаў Яр з усходу і па флангах – з поўначы і поўдня, імкнучыся атачыць сілы праціўніка.
Аналітыкі праекту «Deepstate» пішуць, што ніжэй па лініі сутыкнення войскі РФ прасунуліся ў сяле Клішчыеўка, але пры гэтым, нягледзячы на ранейшыя заявы Міністэрства абароны РФ, паселішча усё яшчэ не пад поўным кантролем расейскіх войскаў.
На пакроўскім кірунку працягваюцца баі з захаду ад Аўдзееўкі.
Міністэрства абароны РФ афіцыйна пацвердзіла ранейшыя паведамленні пра захоп Архангельскага на паўночным флангу кірунку.
У «Deepstate» фіксуюць прасоўванні расейскіх войскаў каля гэтага ж паселішча, а таксама побач з Уманскім, на паўднёвым флангу.
Тым часам «Рыбарь» сцвярджае, што войскі РФ ужо цалкам занялі Уманскае і цяпер рухаюцца ў бок суседняга сяла Яснабродаўка.
Расейскі ваенкар Сямён Пегаў гаворыць, што акрамя гэтага УС РФ выбілі праціўніка з Нэтайлава, дзе цяпер ідзе зачыстка ўскрайкаў мясцовасці.
На курахаўскім кірунку працягваюцца баі на тэрыторыі гораду Краснагораўка, але істотных зменаў лініі сутыкнення не фіксуецца.
Ніжэй па фронце расейскім войскам удалося заняць некалькі лесапалосаў з поўдня ад Касцянтынаўкі.
На поўдні Данецкай вобласці расейскія войскі цягам содняў атакавалі на гэтак званым урэмаўскім выступе каля Старамаёрскага, але прасунуцца не здолелі.
У Запарожскай вобласці баявыя дзеянні лакалізуюцца на ўчастку фронту паміж сёламі Вэрбовае і Работына (з поўдня ад гораду Арэхаў), але таксама істотных зменаў не адзначаецца.
У Херсонскай вобласці, паводле Генштабу ЗСУ, Сілы абароны Украіны адбілі атакі праціўніка на левабярэжжы Дняпра ў ваколіцах Крынак.
Расейскія палонныя. (Фота: UkrainianLandForces / Facebook)
Памежныя рэгіёны Расеі вярбуюць беларусаў на вайну з Украінай навіны
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10