навіны

Махляры пад выглядам Мінпрацы крадуць пенсіі беларусаў

Жанчыны сталага веку адпачываюць на лаўцы. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Жанчыны сталага веку адпачываюць на лаўцы. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Зламыснікі прадстаўляюцца работнікамі ФСАН і просяць устанавіць «новую» аплікацыю.

У Беларусі пачасціліся выпадкі падману пенсіянераў з боку ашуканцаў. Пра гэта паведамляе Мінпрацы.
Жанчыны сталага веку адпачываюць на лаўцы. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Жанчыны сталага веку адпачываюць на лаўцы. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Аферысты пад выглядам супрацоўнікаў Міністэрства звязваюцца з пенсіянерамі. Затым яны настойваюць на тым, каб беларусы ўсталявалі «новы» дадатак, інакш выплат ім не відаць.
Важна адзначыць, што налічэнне пенсіі ніяк не звязана з дадаткам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, таму нельга паддавацца на ўгаворы махляроў.
Калі пенсіянер «абнаўляе» дадатак – зламыснікі атрымліваюць доступ да тэлефона і крадуць грошы. Акрамя таго, у Мінпрацы папярэджваюць, што не варта ўсталёўваць на тэлефон любыя дзіўныя аплікацыі, бо гэта можа быць хітрасцю ашуканцаў.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10