навіны

Польшча можа адкрыць адзін з памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск на мітынгу ў Беластоку. 24 траўня. (Фота: Marcin Pawlukiewicz / Reporter / East News)
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск на мітынгу ў Беластоку. 24 траўня. (Фота: Marcin Pawlukiewicz / Reporter / East News)
podpis źródła zdjęcia

Прэм’ер Дональд Туск паабяцаў разгледзець гэтае пытанне цягам некалькіх дзён.

Польшча можа ўзнавіць працу аднаго з зачыненых памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас мітынгу ў Беластоку.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск на мітынгу ў Беластоку. 24 траўня. (Фота: Marcin Pawlukiewicz / Reporter / East News)
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск на мітынгу ў Беластоку. 24 траўня. (Фота: Marcin Pawlukiewicz / Reporter / East News)
Гаворка вядзецца пра памежны пукт «Баброўнікі» (з беларускага боку «Бераставіца»).


,,

«Мы павінны прааналізаваць, ці магчыма разблакаваць адзін пераход, – сказаў падчас выступу на мітынгу ў Беластоку Дональд Туск. – Я не прыму такога рашэння, калі ў вайскоўцаў і памежнікаў будзе адназначна адмоўнае меркаванне, што гэта можа аказаць негатыўны, маштабны ўплыў на нашу бяспеку».


Туск падкрэсліў, што далёкі ад таго, каб рабіць нейкія жэсты ў бок беларускага рэжыму, і магчымае адкрыццё мяжы не варта інтэрпрэтаваць, як падобны крок.


,,

«Ізалюйце рэжым, адкрыйцеся людзям», – такія словы прагучалі з вуснаў Дональда Туска падчас мітынгу.


У той жа час, на думку прэм’ера, адкрыццё памежнага пункту дало б магчымасць разблакаваць значную частку польскага малога і сярэдняга бізнесу, які непасрэдна звязаны з гандлем паміж беларусамі і палякамі.
Рашэнне па гэтым пытанні Дональд Туск можа прыняць цягам некалькіх дзён.
На сённяшні дзень на памежжы паміж Беларуссю і Польшчай дзейнічае толькі два з шасці пунктаў пропуску.
11 траўня Дональд Туск наведаў ваенна-аператыўную групу Падляшша каля Беластоку на мяжы з Беларуссю, дзе зрабіў заяву аб тым, што Польшча мае справу з гібрыднай вайной і ціскам праз нелегальную міграцыю.
13 траўня з’явілася інфармацыя, што Польшча збіраецца выдаткаваць дадатковыя сродкі на мадэрнізацыю агароджы на мяжы з Беларуссю і патраціць на гэта 1,5 мільярда злотых, або 350 мільёнаў еўраў у эквіваленце.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10