навіны

На прэзідэнцкіх выбарах у Літве перамог Гітанас Наўседа

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа адказвае на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарчым участку ў раёне Новая Вільня. Вільня, Літва. 12 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа адказвае на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарчым участку ў раёне Новая Вільня. Вільня, Літва. 12 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Ягоная перамога можа стацца рэкорднаю за ўсю гісторыю прэзідэнцкіх выбараў у краіне.

Падчас правядзення другога туру прэзідэнцкіх выбараў у Літве перамог дзейны прэзідэнт – Гітанас Наўседа. Гэта будзе ягоны другі тэрмін на пасадзе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа адказвае на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарчым участку ў раёне Новая Вільня. Вільня, Літва. 12 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа адказвае на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарчым участку ў раёне Новая Вільня. Вільня, Літва. 12 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Пасля падліку галасоў на ўсіх 1895 участках для галасавання Гітанас Наўседа набраў 74,43 % галасоў.
За ягоную апанентку, прэм’ер-міністарку краіны Інгрыду Шыманіце прагаласавалі 24,06 % удзельнікаў.
Яўка на гэтых выбарах склала 49,61 %.
Як адзначае LRT, Гітанас Наўседа выйграў выбары з «разгромным лікам» і атрымаў «ашаламляльную перамогу». На гэты момант галоўная інтрыга заключаецца ў тым, ці атрымае дзейны прэзідэнт найвышэйшае падтрыманне за ўсю гісторыю прэзідэнцкіх выбараў у Літве.
Кандыдаты на пасаду прэзідэнта ў Літве. (Фота: Delfi.lt)

Што трэба ведаць беларусам пра выбары прэзідэнта ў Літве?

навіны
У 2019 годзе за Наўседу аддалі галасы 65,68 % выбарнікаў (ён таксама перамог у другім туры). У 2009-м прэзідэнткаю сталася Даля Грыбаўскайце з 69,09 % галасоў.
Раман Шавель belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10