навіны

Вырасла колькасць ахвяраў расейскага ўдару па гіпермаркеце «Эпіцэнтр» у Харкаве

Колькасць загінулых у выніку ўдару па гіпермаркеце «Эпіцэнтр» у Харкаве ўзрасла да 16 асобаў. (Фота: synegubov / Telegram)
Колькасць загінулых у выніку ўдару па гіпермаркеце «Эпіцэнтр» у Харкаве ўзрасла да 16 асобаў. (Фота: synegubov / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Сярод загінулых – 12-гадовая дзяўчынка і ейная маці.

Колькасць загінулых у выніку паветранага ўдару па гіпермаркеце «Эпіцэнтр» у Харкаве, што адбыўся 25 траўня, дасягнула 16 асобаў. Больш за 40 асобаў атрымалі раненні.
Колькасць загінулых у выніку ўдару па гіпермаркеце «Эпіцэнтр» у Харкаве ўзрасла да 16 асобаў. (Фота: synegubov / Telegram)
Колькасць загінулых у выніку ўдару па гіпермаркеце «Эпіцэнтр» у Харкаве ўзрасла да 16 асобаў. (Фота: synegubov / Telegram)
Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў 26 траўня паведаміў, што колькасць загінулых дасягнула 16 чалавек. Гэта лічба можа быць не канчатковай, бо разбор завалаў на месцы трагедыі трывае. Пакуль разабрана толькі каля 30% завалаў.
Трупы 10 ахвяраў былі ідэнтыфікаваныя. Сярод загінулых – 12-гадовая дзяўчынка і ейная маці.
Восем асобаў лічацца зніклымі без вестак, зазначыў Сынегубаў.
Удзень 25 траўня расейскія войскі нанеслі чарговы ўдар па цывільнай забудове Харкава. Гэтым разам удар прыйшоўся па будаўнічым гіпермаркеце. Яшчэ адзін удар прыйшоўся па Цэнтральным парку.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10