навіны

Ля амбасады Беларусі ў Вільні апаганілі народны мемарыял ахвярам рэпрэсіяў

Невядомы мужчына раскідаў нагамі знічы і партрэты рэпрэсаваных ля амбасады Беларусі ў Вільні. (Фота: Ілля Міронаў / Facebook)
Невядомы мужчына раскідаў нагамі знічы і партрэты рэпрэсаваных ля амбасады Беларусі ў Вільні. (Фота: Ілля Міронаў / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Мужчына раскідаў нагамі знічы і партрэты рэпрэсаваных ля амбасады Беларусі.

У нядзелю, 26 траўня, каля амбасады Беларусі ў Вільні невядомы мужчына раскідаў нагамі знічы і партрэты ахвяраў палітычных рэпрэсіяў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Невядомы мужчына раскідаў нагамі знічы і партрэты рэпрэсаваных ля амбасады Беларусі ў Вільні. (Фота: Ілля Міронаў / Facebook)
Невядомы мужчына раскідаў нагамі знічы і партрэты рэпрэсаваных ля амбасады Беларусі ў Вільні. (Фота: Ілля Міронаў / Facebook)
Інцыдэнт каля амбасады Беларусі здарыўся каля 11 гадзінаў 26 траўня.
LRT.lt паведамляе, што мужчына, які апаганіў народны мемарыял, паводзіў сябе неадэкватна. Ён раскідаў нагамі знічы і партрэты рэпрэсаваных, а потым спрачаўся з ахоўнікам. Уцячы ён не спрабаваў.
Як паведамляе Delfi са спасылкай на прадстаўніцу віленскай паліцыі Юлію Самаракоўскую, падазраванага затрымалі.


,,

«Цяпер ён знаходзіцца ў камісарыяце паліцыі, у дачыненні яго, хутчэй за ўсё, будзе распачатая адміністратыўная справа за парушэнне грамадскага парадку», – сказала Юлія Самаракоўская.


Па словах прадстаўніцы паліцыі, праваахоўнікі высвятляюць, ці не знаходзіўся мужчына пад уздзеяннем алкаголю ці наркотыкаў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10