Па выбарах у Каардынацыйную раду назвалі няправільныя вынікі. Вось правільныя
28.05.2024, 13:08
Старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька і сябра Выбарчай камісіі Альвіна Мінгазава падчас прэс-канферэнцыі наконт вынікаў выбараў у Каардынацыйную раду. Варшава, Польшча. 28 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Вынікі абвясцілі ў ноч на 28 траўня, але, як аказалася, з ненаўмыснаю тэхнічнаю памылкаю.
Выбары ў Каардынацыйную раду прайшлі 25–27 траўня. Вынікі абвясцілі ў ноч на 28 траўня, але, як аказалася, з ненаўмыснаю тэхнічнаю памылкаю. На прэс-канферэнцыі ранкам 28 траўня абвясцілі правільныя.
Старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька і сябра Выбарчай камісіі Альвіна Мінгазава падчас прэс-канферэнцыі наконт вынікаў выбараў у Каардынацыйную раду. Варшава, Польшча. 28 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька растлумачыла на прэс-канферэнцыі, што пры размеркаванні мандатаў праз Excel-табліцу адбылася памылка ў формуле. Колькасць галасоў за спісы і агульная колькасць галасоў была правільная, але адзін мандат налічылі памылкова. Яе выявілі ў ноч на 28 траўня, калі рабілі дадатковую правяранне.
Спісам «Наша справа» і «Моладзевы наступ» спачатку налічылі па 7 мандатаў. Але пасля пераліку «Наша справа» атрымала 6 мандатаў, «Моладзевы наступ» – 8 мандатаў.
Такім чынам, замест Лізаветы Жучковай у КР трапляе Аляксандр Аўтушка-Сікорскі.
1. «Салідарнасць» – 104 галасы, 0 мандатаў.
2. «Воля» – 432 галасы, 6 мандатаў.
3. «Еўрапейскі выбар» – 605 галасоў, 8 мандатаў.
4. «Наша справа» – 489 галасоў, 6 мандатаў (а не 7).
5. «Закон і правапарадак» – знялі з выбараў да пачатку галасавання.