Пры размеркаванні мандатаў у Каардынацыйную раду дапусцілі памылку
28.05.2024, 11:31
Слуханні справаздачы Аляксандра Азарава, чальца Аб’яднанага пераходнага кабінету, у Каардынацыйнай радзе. Варшава, Польшча. 5 жніўня 2023 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Дапушчаная «ненаўмысная тэхнічная памылка».
Падчас размеркавання мандатаў у Каардынацыйную раду была дапушчаная ненаўмысная тэхнічная памылка, паведамляе прэс-служба КР.
Слуханні справаздачы Аляксандра Азарава, чальца Аб’яднанага пераходнага кабінету, у Каардынацыйнай радзе. Варшава, Польшча. 5 жніўня 2023 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Падрабязнасці пра памылку і вынікі Каардынацыйная рада абяцае расказаць на прэс-канферэнцыі 28 траўня а 12:00 паводле менскага часу.
,,
«Цяпер Выбарчая камісія апрацоўвае рашэнне», – адзначае Каардынацыйная рада.
Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду скончылася 27 траўня.
Паведамлялася, што свае галасы аддалі 6723 беларусы, а найбольшае падтрыманне атрымаў спіс каманды Паўла Латушкі і Руху «За свабоду» (28 мандатаў – 2358 галасоў).