Беларусаў заклікалі служыць Расеі паводле кантракту. Шлюць ваяваць ва Украіну, назад не адпусцяць
27.05.2024, 16:32
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Расейскія выведнікі на красналіманскім напрамку ва Украіне. Чэрвень 2023 года. (Фота: Mil.ru)
podpis źródła zdjęcia
З вашых шанцаў вярнуцца жывымі не робяць сакрэту: да канца «СВА» кантрактнікаў не адпусцяць.
Для беларусаў пачалі рабіць абвесткі пра кантрактную службу ў расейскім войску. «Белсат» спрабаваў датэлефанавацца, але слухаўку не ўзялі. Дазваніліся да Масквы і даведаліся пра ўмовы. Галоўнае: пашлюць на вайну ва Украіне і не адпусцяць да інваліднасці, смерці або сканчэння вайны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Расейскія выведнікі на красналіманскім напрамку ва Украіне. Чэрвень 2023 года. (Фота: Mil.ru)
Выданне «Флагшток» нядаўна звярнула ўвагу на рэкламу кантрактнай службы ў расейскім войску, якую «УКантакце» адмыслова паказваюць грамадзянам Беларусі.
У абвестцы давалі спасылку на сайт адміністрацыі Смаленскай вобласці Расеі і тэлефон смаленскага пункту адбору на кантрактную службу. На пазначаны нумар і іншыя нумары пункту «Белсату» не ўдалося датэлефанавацца – слухаўку не бралі. Таксама не ўдалося звязацца з бранскім пунктам. Датэлефанаваліся да маскоўскага.
За падпісанне кантракту ў Смаленску абяцаюць аднаразовую рэгіянальную выплату 255 тысяч расейскіх рублёў (9 тысяч беларускіх), аднаразовую федэральную 195 тысяч расейскіх (амаль 7 тысяч беларускіх) і аднаразовую выплату «за кошт сацыяльна адказных прадпрыемстваў) 150 тысяч расейскіх рублёў (каля 5350 беларускіх). Агулам выходзіць 600 тысяч расейскіх рублёў, або каля 21,4 тысячы беларускіх. Гэта значыць, першай выплаты не хопіць нават на новую «Ладу» – хіба што на патрыманую.
Затым за месяц у «зоне СВА», то бок ва Украіне, абяцаюць на месяц ад 210 тысяч расейскіх рублёў (каля 7500 беларускіх). Такі заробак абяцаюць стралку, крыху большы – гранатамётчыку, кулямётчыку, кухару, кіроўцу. Камандзіру аддзялення – ад 250 тысяч расейскіх рублёў (8900 беларускіх). Груба кажучы, два-тры новыя «iPhone» на месяц.
Скіраваная на беларусаў абвестка пра набор на кантрактную службу ў расейскае войска. Травень 2024 года. (Скрыншот: Flagshtok.info / VK)
Таксама абяцаюць магчымасць хуткага набыцця жытла ў іпатэку за кошт Міністэрства абароны Расеі, службовае жытло, бясплатнае лячэнне, страхаванне жыцця і здароўя за кошт расейскага бюджэту, ільготную пенсію праз 20 гадоў службы, крэдытныя і падатковыя канікулы, бюджэтныя месцы ў ВНУ і адпачынак у санаторыях для дзяцей, спрошчанае атрыманне расейскага грамадзянства і іншае.
У выпадку смерці сям’і кантрактніка, нават замежніка, могуць выплаціць 5 мільёнаў расейскіх рублёў (178 тысяч беларускіх). Гэтага ўжо хопіць на двухпакаёвую кватэру не ў самым цэнтры Менску. Праўда, нават грамадзянам Расеі не заўсёды выплачваюць належныя сумы за смерць родзічаў на вайне ва Украіне, выплаты за раненні таксама, бывае, затрымліваюць гадамі.
Патрабаванні прапісаныя мінімальныя: узрост 18–60 гадоў (некаторыя спецыяльнасці – да 65), прыдатнасць паводле здароўя – і ўсё. Нават вайсковы білет не абавязковы – просяць браць з сабой пры наяўнасці. То бок служыць у войску перад кантрактнай службай не абавязкова.
У маскоўскім пункце адбору на кантрактную службу «Белсату» пацвердзілі: грамадзянаў Беларусі бяруць на кантрактную службу гэтак жа, як і любых іншых замежных грамадзянаў. Пашлюць, «хутчэй за ўсё, у зону СВА». Перапыталі, ці ёсць шанц, што пашлюць не ва Украіну – адказалі, што, хутчэй за ўсё, не, менавіта ва Украіну.
Хто менавіта патрэбны, гэта «сакрэтная інфармацыя, службовая», сказалі ў пункце адбору. Але расказалі агульную статыстыку.
Найбольш запатрабаваныя: кіроўцы; стралкі; кулямётчыкі; гранатамётчыкі; снайперы; аператары пераносных зенітна-ракетных комплексаў, супрацьтанкавых кіраваных ракетаў, станковых супрацьтанкавых гранатамётаў СПГ-9 і АГС, буйнакаліберных кулямётаў НСВ, зенітных сістэмаў ЗУ-23-2; выведнікі-кулямётчыкі; выведнікі-снайперы; выведнікі-аператары беспілотнікаў; камандзіры; механікі; кіроўцы і наводчыкі танка, БТР ці БМП; карэктавальнікі; вайсковыя дактары рознага профілю; фельчары і медсёстры.
«І любыя іншыя, звязаныя з іншымі відамі і родамі войскаў», – дадала суразмоўца. Мы перапытвалі, ці спатрэбяцца, напрыклад, механікі ўзводу сувязі. Адказалі, што трэба прыязджаць у Расею і на месцы ўдакладняць вакансіі, звяртацца да вайсковага інструктара па індывідуальныя кансультацыі.
Замежнікам прапануюць падпісваць кантракт на тэрмін ад аднаго года, але ёсць нюанс: аўтаматычная пралангацыя. Паводле ўказу Уладзіміра Пуціна аб «частковай мабілізацыі», кантрактнікі ў расейскім войску не могуць спыніць ці разарваць свае кантракты да сканчэння той самай мабілізацыі. Дык значыць, з вайны не адпусцяць?
,,
«Ну, ізноў жа, вы разумееце, што гэта ваш выбар, – адказалі ў маскоўскім пункце адбору. – Вас ніхто не прымушае падпісваць кантракт».
Суразмоўца зусім не хавала, што проста так з вайны не адпусцяць, і казала гэта такім тонам, нібы расказвае пра абсалютна мірныя рэчы, напрыклад, пра атрыманне крэдыту ў банку.
Такім чынам, ёсць тры шляхі вяртання дамоў па сканчэнні кантракту: смерць (калі цела яшчэ забяруць і даставяць – а могуць прыслаць і проста абвуглены кавалак мяса), несумяшчальнае са службай раненне (параненым, якія яшчэ могуць нешта рабіць, прапануюць служыць у ваенкаматах) або сканчэнне вайны (Пуцін гатовы прыпыніць вайну толькі пры ўмове, што за ім прызнаюць заваяванае).
Адпускаюць з «зоны СВА» жывымі і здаровымі толькі былых зняволеных, завербаваных на вайну. Ад рук злачынцаў, якія не адбылі пакарання і сталі «героямі СВА», у Расеі загінулі ўжо не менш за 100 мірных жыхароў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Расейскія палонныя ва Украіне. Сакавік 2022 года. (Фота: Mil.in.ua)
Тэарэтычна можна вярнуцца і праз здачу ў палон – калі раптам Расея захоча абмяняць палонных украінцаў на палонных беларусаў (такое здараецца, але вельмі рэдка). Ёсць нават шанц здацца ў палон сваім: напрыклад, Расея цяпер штурмуе Ваўчанск, які бароняць у тым ліку беларускія добраахвотнікі. Праўда, цяжка сказаць, ці дадуць беларускія ваяры нейкія палёгкі суайчынніку, які пайшоў служыць Расеі паводле кантракту. Прынамсі, можна спадзявацца, што дадуць патэлефанаваць дамоў.
Але куды большыя шанцы вярнуцца калекам ці кавалкам абвугленага мяса. Штодзённыя страты Расеі, падобна, усё павялічваюцца і дасягаюць многіх тысяч на месяц. Так, паводле ацэнак канцлера Нямеччыны, Расея цяпер губляе забітымі ці цяжка параненымі 24 тысячы асобаў за месяц.
На гэтае пытанне «Белсату» ў маскоўскім пункце адбору адказалі: «Законы іншай дзяржавы – гэта не нашыя кампетэнцыі, удакладняйце ў Беларусі, ці ёсць у вас там пераслед за гэта». Але дадалі, што пасля падпісання кантракту можна адразу падаць прашэнне, каб далі расейскае грамадзянства.
У Расеі гэта дакладна законна: Пуцін яшчэ ў лістападзе 2022 года афіцыйна дазволіў замежнікам служыць Расеі паводле кантракту. Замежнікі і да таго ваявалі за Расею, але ў складзе незаконных узброеных фармаванняў накшталт ПВК Вагнэра, за гэта іх не пераследавалі ні ў Расеі, ні (за вельмі рэдкімі выключэннямі) у Беларусі.
Беларускія законы не забараняюць і не дазваляюць грамадзянам Беларусі служыць паводле кантракту ў Расеі. У Крымінальным кодэксе Беларусі ёсць артыкул 133 «Найміцтва», за яго караюць пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў, але тычыцца гэты артыкул удзелу ва ўзброеных канфліктах не ў складзе ўзброеных сілаў аднаго з бакоў (то бок, напрыклад, у «прыватных вайсковых кампаніях»).
Таксама ёсць артыкул 132 КК РБ, які прадугледжвае пакаранне за вярбоўку, навучанне і фінансаванне наймітаў, іх выкарыстанне для ўдзелу ва ўзброеных канфліктах, але тычыцца ён тых, хто вярбуе ці навучае, а не тых, каго вярбуюць.
Наўпрост забаронены ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай дзяржавы. Ч.1 арт. 361-3 КК РБ кажа караць абмежаваннем ці пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 гадоў за «ўдзел грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або асобы без грамадзянства, якая пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, а таксама ўдзел ва ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы і пры адсутнасці прыкметаў злачынства, прадугледжанага артыкулам 133 гэтага Кодэксу».
Што да кантрактнай службы ў расейскім войску, дзяржаўныя медыі Беларусі не былі супраць: законы Расеі дазваляюць, законы Беларусі не забараняюць. Зрэшты, шанцы вярнуцца жывымі з «зоны СВА» не настолькі вялікія, каб хвалявацца пра законнасць гэткіх дзеянняў.
Колькі беларусаў ваююць ва Украіне, невядома. Навіны пра беларусаў, якія ваююць на баку Расеі, з’яўляюцца даволі рэдка, часцей за ўсё яны звязаныя са смерцю ці трапляннем у палон. Агулам вядомыя менш як два дзясяткі імёнаў беларусаў, якія ваююць за Расею. Куды больш вядома пра беларусаў, якія бароняць Украіну.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.