навіны

З чэргамі на літоўскай мяжы стала горш: на «Мядзінінкаі» можна прастаяць ужо тры дні

Чарга на ўезд у Беларусь на пункце пропуску «Грыгароўшчына». 29 траўня 2024 года. (Фота: Gpk.gov.by)
Чарга на ўезд у Беларусь на пункце пропуску «Грыгароўшчына». 29 траўня 2024 года. (Фота: Gpk.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

Наракаюць, што на «Мядзінінкаі» працуе 1–2 праходы і вельмі мала мытнікаў.

Праблемы з чэргамі на межах Беларусі даўнія, але пакуль не вырашаюцца, а толькі пагаршаюцца. «Белсат» расказвае, які стан чэргаў на 29 траўня.
Чарга на ўезд у Беларусь на пункце пропуску «Берасце». 29 траўня 2024 года. (Фота: Gpk.gov.by)
Чарга на ўезд у Беларусь на пункце пропуску «Берасце». 29 траўня 2024 года. (Фота: Gpk.gov.by)
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі станам на раніцу 29 траўня публікуе такія лічбы чэргаў на выезд з Беларусі:
Паводле звестак літоўскіх памежнікаў (PDF), чэргі на раніцу 29 траўня такія:
Апошні лічыльнік, імаверна, не працуе: на камеры назірання «Каменнага логу», нягледзячы на вельмі нізкую якасць карцінкі, можна разглядзець, што легкавікоў перад беларускім пунктам пропуску стаіць даволі шмат. Ды і на шматлікіх фота і відэа ў чатах відаць даўжэзныя чэргі з Літвы ў Беларусь. Адно з відэа – як машына едзе ўздоўж чаргі з літоўскага боку больш за тры з паловай хвіліны, а чарга ўсё не сканчаецца.
Ды канал «Infotrans Media Belarus» працягвае біць трывогу: чарга легкавікоў на ўезд у Беларусь з Літвы праз «Мядзінінкай» расцягнулася ўжо на 3 км, сярэдні час чакання – тры дні, «шмат перагонных машын». Днём раней пісалі пра чаргу ў 2,8 км, наракалі на працу толькі 2 праходаў з 7 на літоўскім баку.
У адным з чатаў беларусаў на тэму пераходу мяжы праз «Мядзінінкай» карыстальнік пісаў, што 28 траўня ў літоўскіх памежнікаў працаваў толькі адзін з тых праходаў. Яшчэ адзін карыстальнік скардзіўся, што на літоўскім пункце пропуску працаваў толькі адзін мытнік. Трэці наракаў, што стаіць у чарзе ўжо 42 гадзіны і яшчэ не выехаў у Беларусь, чацвёрты – што 46 гадзін. Пяты – што чарга з Літвы ўжо расцягнулася 5 км. Шосты – што з Беларусі ў Літву праходзіў мяжу паўтара дня, сёмы – што за 28 гадзінаў, восьмы – 30 гадзінаў… Чаканне ў аўтобусах куды меншае: пішуць, ад прыезду на «Мядзінінкай» да выезду на Ашмяны – менш за тры гадзіны, з Беларусі ў Літву – сем гадзінаў на мяжы. Але адзін з карыстальнікаў наракае: «у літоўцаў завісае база на пашпартным кантролі, чарга з аўтобусаў».
У другім чаце карыстальнік піша, што чарга на «Мядзінінкай» расцягнулася ўжо на 4 км і ідзе з хуткасцю «1 км на дзень». Іншы ў тым жа чаце пісаў, што за мінулы дзень аніводная машына не выйшла з зоны чакання ад 12 да 18 гадзінаў, а пасля 18 упусцілі 20–30 машын. Яшчэ адзін расказваў, што 27–28 траўня стаяў у чарзе больш як 32 гадзіны.
У трэцім чаце рэкламуюць новую паслугу: «Пастаю за вас у чарзе з боку Літвы з заменай аўто».
У чаце пра пераход мяжы праз «Шальчынінкай» таксама наракаюць на доўгія чэргі, але пішуць, што там куды лепей за «Мядзінінкай», час чакання карацейшы, прапускаюць па 5 машынаў на гадзіну.
Чарга на ўезд у Беларусь на пункце пропуску «Грыгароўшчына». 29 траўня 2024 года. (Фота: Gpk.gov.by)
Чарга на ўезд у Беларусь на пункце пропуску «Грыгароўшчына». 29 траўня 2024 года. (Фота: Gpk.gov.by)
У чаце пра «Патэрнікі» адзін карыстальнік піша, што прайшлі мяжу з Латвіі ў Беларусь за 9 з лішнім гадзінаў, другі – што за 10, трэці – што з Беларусі ў Латвію праехаў за 7 гадзінаў, чацвёрты – за 5.
У чаце пра «Тэрэспаль» наракаюць на мясцовых жыхароў, якія перапрадаюць месцы ў чарзе ці ўлазяць без чаргі, але адзначаюць, што да канфлікту падключыліся памежнікі, чарга пайшла хутчэй. Адзін з карыстальнікаў расказвае, што з Польшчы ў Беларусь прастаяў чаргу ў 2 км, прайшоў мяжу за менш як 16 гадзінаў, дзякуючы польскім сілавікам, якія «вырашылі пытанне з прадаўцамі месцаў». Другі прайшоў польска-беларускую мяжу ўсяго за 10 гадзінаў, трэці – што праехаў мяжу з Беларусі ў Польшчу ўсяго за 6 гадзінаў.
Чарга на ўезд у Беларусь на пункце пропуску «Каменны Лог». 29 траўня 2024 года. (Фота: Gpk.gov.by)
Літва не пабачыла праблемы ў чэргах на мяжы: «Мядзінінкай» працуе ў звычайным рэжыме навіны
«Белсат» паспрабаваў атрымаць каментар ад літоўскага боку аб прычынах вялікіх чэргаў на мяжы. Атрымаў адказ аб тым, што праблемы няма.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10