Сілавікі затрымалі адміністратарку чату «Беларусы ў Турцыі»
27.05.2024, 13:46
Затрыманая адміністратарка чату «Беларусы ў Турцыі». (Фота: калаж «Беларусь головного мозга»)
podpis źródła zdjęcia
Раней з’яўляліся паведамленні, што чат быў захоплены ГУБАЗіКам.
Сілавікі затрымалі жанчыну, якая адміністравала чат «Беларусы ў Турцыі». «Пакаяннае» відэа з’явілася ў канале ГУБАЗіКу.
Затрыманая адміністратарка чату «Беларусы ў Турцыі». (Фота: калаж «Беларусь головного мозга»)
На камеру жанчына гаворыць, што яна адміністратарка чату дыяспары, які ўваходзіць у сетку dze.chat.
Таксама жанчына кажа, што ў 2020 годзе звярталася ў чаты і боты, якія пазней былі прызнаныя экстрэмісцкімі.
Як падкрэслілі ў апісанні да відэа самі сілавікі, жанчына мае чатыры кватэры ў Менску.
«Адзіны варыянт застацца на свабодзе пад падпіскай – расказаць следству ўсю інфармацыю пра каардынатараў, якія выкарыстоўвалі персону ў сваіх мэтах», – пішу сілавікі пад відэа.
Нагадаем: 24 траўня з’явілася інфармацыя, што, верагодна, чат «Беларусы ў Турцыі» перайшоў пад кантроль сілавікоў. Гэта вынікала з таго, што ў ім рэзка памяняўся адміністратар, пры гэтым новага ніхто з супольнасці не ведаў.
Удзельнікі стварылі новы чат, куды прыйшоў ГУБАЗіК, які пачаў пагражаць усім дэанонам і крымінальнай адказнасцю.