Што на межах Беларусі з Еўразвязам: на польскай можа стаць лепш, на літоўскай стала горш
30.05.2024, 17:31
Чарга на ўезд у Беларусь на пункце пропуску «Каменны Лог». 30 траўня 2024 года. (Фота: Gpk.gov.by)
podpis źródła zdjęcia
«Белсат» глядзіць статыстыку памежнікаў за 30 траўня і паведамленні ў чатах беларусаў.
Праблемы з чэргамі на межах Беларусі не вырашаюцца: станам на 30 траўня карыстальнікі чатаў скардзяцца на праблемы на мяжы з Літвой, але ўжо спадзяюцца на змяншэнне чэргаў на мяжы з Польшчай. «Белсат» глядзіць статыстыку памежнікаў за 30 траўня і паведамленні ў чатах беларусаў.
Чарга на ўезд у Беларусь на пункце пропуску «Каменны Лог». 30 траўня 2024 года. (Фота: Gpk.gov.by)
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі станам на сярэдзіну 30 траўня публікуе такія лічбы чэргаў на выезд з Беларусі:
Паводле звестак літоўскіх памежнікаў (PDF), чэргі на раніцу 30 траўня былі такія:
Апошні лічыльнік, імаверна, не працуе, як і ў мінулыя дні.
У чаце пра «Грыгароўшчыну» расказваюць, што праход мяжы на машыне з Беларусі ў Латвію займае каля 11 гадзінаў, з Латвіі ў Беларусь – ад 11 да 13.
У чаце пра «Каменны Лог» паведамлялі, што ноччу ў літоўскіх памежнікаў зламалася база візаў тыпу «С», аўтамабільная чарга расцягнулася на 3 км і рухаецца па дзве машыны на гадзіну. Адзін з карыстальнікаў расказваў, што стаіць у аўтамабільнай чарзе з Літвы ў Беларусь 52 гадзіны – і да шлагбауму застаецца яшчэ 200 метраў. Аўтобус з Літвы ў Беларусь прайшоў мяжу за дзве гадзіны, з Беларусі ў Літву – за 5-7 гадзін.
У чаце пра «Беняконі» распавядаюць, што літоўскія памежнікі нібы «ходзяць п’юць каву, спецыяльна трымаюць». Адзін карыстальнік прайшоў мяжу з Беларусі ў Літву за 17 гадзінаў, другі – за 19 гадзінаў, але з гэтага 3 гадзіны дэклараваў сабаку. З Літвы ў Беларусь адзін карыстальнік праходзіў мяжу 46 гадзінаў. Іншая карыстальніца піша, што з малым дзіцём прайшла мяжу з Літвы ў Беларусь за 4 гадзіны, але сутыкнулася з грубым стаўленнем літоўскіх памежнікаў. Аўтобус з Беларусі ў Літву прайшоў за тры з невялікім гадзіны. У чаце адзначаюць таксама, што з боку Беларусі людзей на мапедах прапускаюць без чаргі.
У чаце пра «Берасце» беларусы пішуць, што ноччу за гадзіну прапускалі 19 машынаў, што ў чарзе з Беларусі ў Польшчу стаялі на легкавіку хто 15 з паловай гадзін, хто 17, а хто толькі 7 гадзін; на аўтобусе – ад 9 да 12 гадзін (пры тым большасць аўтобусаў у чарзе пустыя). Таксама пішуць, што чарга з Польшчы ў Беларусь расцягнулася на 2 з лішнім кіламетры. Але адзін з карыстальнікаў піша, што аўтамабільная чарга ідзе на спад.
«Белсат» паспрабаваў атрымаць каментар ад літоўскага боку аб прычынах вялікіх чэргаў на мяжы. Атрымаў адказ аб тым, што праблемы няма.