навіны

У Гомлі чыноўнік трапіў пад пераслед за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

кіраўнік гомельскага «Кінатэатру імя Калініна» Аляксандр Балсуноўскі. (Фота: flagshtok.info)
кіраўнік гомельскага «Кінатэатру імя Калініна» Аляксандр Балсуноўскі. (Фота: flagshtok.info)
podpis źródła zdjęcia

Чыноўнік неаднаразова выступаў у дзяржаўнай прэсе, даваў «ідэалагічна правільныя» каментары.

За распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці працаўнік КУП «Гомелькінавідэапракат», кіраўнік гомельскага «Кінатэатру імя Калініна» Аляксандр Балсуноўскі. Пра гэта паведамляе «Гомельская Вясна».
кіраўнік гомельскага «Кінатэатру імя Калініна» Аляксандр Балсуноўскі. (Фота: flagshtok.info)
кіраўнік гомельскага «Кінатэатру імя Калініна» Аляксандр Балсуноўскі. (Фота: flagshtok.info)
Паводле праваабаронцаў, 29 траўня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомля на Аляксандра Балсуноўскага было накладзенае адміністратыўнае спагнанне на падставе часткі 2 артыкула 19.11 («Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавоз інфармацыйнай прадукцыі, што змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць») КаАП РБ. Звычайна паводле гэтага артыкулу судзяць людзей за ўпадабанні або рэпосты незалежных медыяў і Telegram-каналаў.
Якое канкрэтна спагнанне было накладзенае на дзярслужбоўца, пакуль невядома.
Выданне «Флагшток» зазначае, што Балсуноўскі ўжо шмат гадоў кіруе кінатэатрам, а прыйшоў на гэтую пасаду з абласнога камітэту БРСМ, дзе быў «камісарам штабу студэнцкіх атрадаў», вывучаў ідэалогію ў Акадэміі кіравання пры адміністрацыі Лукашэнкі.
Апошнія гады чыноўнік неаднаразова выступаў у дзяржаўнай прэсе, даваў «ідэалагічна правільныя» каментары, у прыватнасці, заклікаў да ўдзелу ў рэферэндуме Лукашэнкі наконт зменаў Канстытуцыі і хваліў прапагандысцкую стужку «На другім беразе».
Яўген Ахрэменка. (Фота: ndsmi.by)
У Жлобіне за «экстрэмізм» асудзілі начальніка аддзелу спорту і турызму навіны
Праваабаронцы звяртаюць увагу, што гэта ўжо другі выпадак пакарання кіраўнікоў установаў культуры Гомля за «распаўсюд экстрэмізму»: сёлета ў студзені да адказнасці быў прыцягнуты дырэктар Гомельскага тэатру лялек Дзмітрый Гарэлік.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10