Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне вайну ва Украіне
31.05.2024, 20:02
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас прэс-канферэнцыі ў Менску 24 траўня. (Фота: kremlin.ru)
podpis źródła zdjęcia
Акрамя таго, яны дамовіліся пра сустрэчу на палях саміту ШАС.
31 траўня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Тыдзень таму яны сустракаліся ў Менску.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас прэс-канферэнцыі ў Менску 24 траўня. (Фота: kremlin.ru)
Як паведамляе прэс-служба самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, падчас тэлефоных перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 31 траўня ў цэнтры ўвагі былі «пытанні бяспекі і недапушчэння эскалацыі ўкраінскага канфлікту».
Таксама абмяркоўваўся будучы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, прадстаўніцтва Расеі на парадзе 3 ліпеня ў Менску, а таксама саміт Шанхайскай арганізацыі супрацы, які мусіць адбыцца ў Астане ў ліпені. Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб сустрэчы на палях гэтага саміту.
Акрамя таго, былі закранутыя пытанні эканомікі і візіту Лукашэнкі ў Манголію і Іркуцкую вобласць.
У прэс-рэлізе Крамля пра абмеркаванне тэмы Украіны нічога не гаворыцца.