навіны

У выніку ракетнага ўдару па Харкаве загінулі 6 чалавек

Падчас абстрэлу Харкава ў ноч на 31 траўня адна з ракетаў трапіла ў жылы дом. (Фота: Головне управління ДСНС України у Харківській області / Facebook)

podpis źródła zdjęcia

Адна з ракетаў трапіла ў жылы дом.

У ноч на 31 траўня расейская армія нанесла ракетны ўдар па Харкаве. Адна з ракетаў трапіла ў жылы дом, цалкам знішчыўшы тры паверхі.
Падчас абстрэлу Харкава ў ноч на 31 траўня адна з ракетаў трапіла ў жылы дом. (Фота: Головне управління ДСНС України у Харківській області / Facebook)
Падчас абстрэлу Харкава ў ноч на 31 траўня адна з ракетаў трапіла ў жылы дом. (Фота: Головне управління ДСНС України у Харківській області / Facebook)
Расея запусціла па Харкаве пяць ракетаў С-300/С-400. Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў зазначыў, што «вораг ізноў выкарыстоўваў тактыку падвойных удараў».
Адна з ракетаў трапіла ў пяціпавярховы жылы дом, былі цалкам знішчаныя тры паверхі аднаго з пад’ездаў. Адбыўся пажар. Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацыяў (ДСНС) паведамляе, што ў выніку ўдару па жылым доме загінулі 5 асобаў і 24 атрымалі раненні.
Падчас абстрэлу Харкава ў ноч на 31 траўня адна з ракетаў трапіла ў жылы дом. (Фота: Головне управління ДСНС України у Харківській області / Facebook)
Падчас абстрэлу Харкава ў ноч на 31 траўня адна з ракетаў трапіла ў жылы дом. (Фота: Головне управління ДСНС України у Харківській області / Facebook)
Таксама зафіксаваныя «прылёты» ў адміністрацыйны будынак і на тэрыторыі цывільнага прадпрыемства, дзе былі пашкоджаныя вытворчыя памяшканні. Паводле паліцыі, на прадпрыемстве загінуў ахоўнік.
Украінскія праваахоўныя органы распачалі крымінальную справу за парушэнне законаў і звычаяў вайны (ч. 2 арт. 438 КК Украіны).
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10