навіны

Стала вядома, за што быў затрыманы ксёндз Анджэй Юхневіч

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Ён нібыта парушыў усталяваны парадак правядзення пікетавання.

Ксяндза Анджэя Юхневіча з Шуміліна арыштавалі на 15 содняў за фота ў Facebook з БЧБ-сцягам і сцягам Украіны. Гэтым ён нібыта парушыў усталяваны парадак правядзення пікетавання, паведамляе «Хрысціянская візія».
Айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех. (Крыніца: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / Telegram)
Айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех. (Крыніца: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / Telegram)
Анджэя Юхневіча судзіла ў судзе Першамайскага раёну Віцебску Наталля Карабліна. Суд адбыўся 10 траўня.
Анджэй Юхневіч – старшыня каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх суполак Беларусі. Гэта касцельны орган, які займаецца супрацай паміж манаскімі ордэнамі.
Святароў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха затрымалі 8 траўня. Паўла Лемеха пакаралі 10 соднямі арышту.
Каб затрымаць ксяндзоў, спатрэбілася тры машыны міліцыі.


,,

«Калі ўсе раз’ехаліся, у касцёл прыбылі тры машыны з міліцыяй, усе былі ў цывільным. Агледзелі памяшканні і забралі бацьку Паўла. У той жа час бацьку Анджэя затрымалі ў дарозе – ён ехаў на сустрэчу«, – распавядалі вернікі.


8 траўня таксама была затрыманая верніца.
Айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех. (Фота: «Katolik.life»)
Прыехалі ў касцёл на трох машынах: падрабязнасці затрымання святароў у Шуміліне навіны
Юхневіча і Лемеха затрымалі напярэдадні ўрачыстасці Ушэсця Гасподняга, якое святкуецца 9 траўня. Тады прыход застаўся без святароў.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10