навіны

У Літве памежнік застрэліў меркаванага кантрабандыста каля мяжы з Беларуссю

Машына меркаванага кантрабандыста, якога застрэліў памежнік у Літве. 1 чэрвеня 2024 года. (Фота: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы)
Машына меркаванага кантрабандыста, якога застрэліў памежнік у Літве. 1 чэрвеня 2024 года. (Фота: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы)
podpis źródła zdjęcia

У аўтамабілі парушальніка знайшлі цыгарэты.

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю афіцэр памежнай службы застрэліў кіроўцу аўтамабіля, які, меркавана, перавозіў кантрабандныя цыгарэты. Факт смерці літоўскага грамадзяніна цяпер расследуецца, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы.
Машына меркаванага кантрабандыста, якога застрэліў памежнік у Літве. 1 чэрвеня 2024 года. (Фота: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы)
Машына меркаванага кантрабандыста, якога застрэліў памежнік у Літве. 1 чэрвеня 2024 года. (Фота: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы)
Здарэнне адбылося ўвечары 1 чэрвеня ў Шальчынінкайскім раёне, што мяжуе з Беларуссю. Там літоўскія памежнікі шукалі кантрабандыстаў, атрымаўшы адпаведную інфармацыю аб злачынстве.
На дарозе афіцэры заўважылі падазроны аўтамабіль і спрабавалі яго спыніць, аднак кіроўца не падпарадкаваўся і кінуўся на уцёкі, пачалася пагоня. Падчас як зламыснік ледзь не збіў – ці выпадкова, ці наўмысна – яшчэ аднаго памежніка пры дарозе.
«У апошні момант афіцэру ўдалося пазбегнуць наезду», – сцвярджае Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Гэты службовец пры ўзнікненні пагрозы свайму жыццю і дзеля таго, каб спыніць парушальніка, зрабіў адзін стрэл з пісталета, цэлячыся ў кола. Праз некаторы час машына спынілася. На сядзенні кіроўцы быў знойдзены грамадзянін Літвы са смяротным агнястрэльным раненнем. У аўтамабілі выявілі партыю цыгарэт.
Паліцыя пачала дасудовы разбор, акрамя таго, сваё правяранне зладзіла памежная ахова.
Дрон «Квадро-1400». (Фота: vpk.gov.by)
Літва закупіць беспілотнікі і антыдроны, каб змагацца з кантрабандай цыгарэтаў з Беларусі навіны
Кантрабанда з Беларусі – спрадвечны галаўны боль для Літвы (як і для Польшчы). Галоўны тавар, што нелегальна перасоўваюць праз мяжу, – беларускія цыгарэты. Кантрабанду спрабуюць вывезці як па зямлі, гэтак і па вадзе і па паветры.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10