навіны

У Белгародскай вобласці праз выбух боепрыпаса загінуў чыноўнік

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Наступствы абстрэлу вёскі Мурам у Белгародскай вобласці Расеі. 1 чэрвеня 2024 года. (Фота: vvgladkov / Telegram)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Наступствы абстрэлу вёскі Мурам у Белгародскай вобласці Расеі. 1 чэрвеня 2024 года. (Фота: vvgladkov / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Яшчэ трое дзяржслужбоўцаў пацярпелі.

У Белгародскай вобласці Расеі загінуў намеснік кіраўніка адміністрацыі Карачанскага раёну. Як паведаміў губернатар Вячаслаў Гладкоў, гэта здарылася «у выніку дэтанацыі боепрыпаса».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Наступствы абстрэлу вёскі Мурам у Белгародскай вобласці Расеі. 1 чэрвеня 2024 года. (Фота: vvgladkov / Telegram)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Наступствы абстрэлу вёскі Мурам у Белгародскай вобласці Расеі. 1 чэрвеня 2024 года. (Фота: vvgladkov / Telegram)
«У выніку дэтанацыі боепрыпаса загінуў намеснік кіраўніка адміністрацыі Карачанскага раёну, сакратар рады бяспекі раёну Ігар Нечыпарэнка», – напісаў губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў у сваім Telegram-канале.
Акрамя таго, у выніку выбуху пацярпеў старшыня гэтай раённай адміністрацыі і кіраўнікі двух сельскіх паселішчаў. Ім надалі медычную дапамогу, «цяпер усе яны знаходзяцца на сваіх працоўных месцах», адзначыў губернатар.
Акалічнасці здарэння ён не раскрыў.
Гладкоў таксама паведаміў, што ў горадзе Шабекіне падчас сённяшняга абстрэлу раненні атрымалі 6 жыхароў, іх шпіталізавалі.
Тым часам у Паветраных сілах ЗСУ праінфармавалі, што ўначы краіну атакавалі 25 беспілотнікаў і дзве ракеты, 24 дроны былі збітыя. Раніцою быў знішчаны яшчэ адзін беспілотнік. Звестак пра наступствы гэтай атакі няма.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10