Выбары ў Еўрапарламент. Ці здолеюць правыя партыі зрабіць разварот Еўропы?
04.06.2024, 08:00
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Заля Еўрапарламента. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота Аліса Ганчар/ Белсат
podpis źródła zdjęcia
Еўрапейцы будуць галасаваць з 6 па 9 чэрвеня.
У бліжэйшыя дні ў Еўрапейскім Звязе пройдуць выбары ў Еўрапейскі парламент. Жыхары Беларусі раней з падобнымі выбарамі наўрад ці сутыкаліся, таму карэспандэнты «Белсату» падрыхтавалі тлумачальны матэрыял пра тое, што гэта за выбары, каго на іх абіраюць і для чаго. А таксама, хто можа святкаваць перамогу на гэты раз.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак Еўрапарламенту ў Бруселі, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота Аліса Ганчар/ Белсат
Еўрапейскі парламент існуе з 1952 года, але ад пачатку дэпутатаў у яго прызначалі нацыянальныя парламенты краінаў-чальцоў Еўрапейскай супольнасці. Грамадзяне пачалі абіраць еўрапарламентарыяў наўпрост толькі ў 1979 годзе. Сёлета еўрапейцы будуць галасаваць за сваіх прадстаўнікоў у дзясяты раз. Пройдуць выбары з 6 па 9 чэрвеня.
Еўрапейскі парламент з’яўляецца адным з сямі інстытутаў Еўразвязу. Больш за тое, у пратакольным плане ён з’яўляецца нават «першым інстытутам» Еўрапейскага Звязу, бо згадваецца першым у яго дамовах і мае цырыманіяльнае першынство над іншымі інстытутамі ЕЗ.
Разам з Радай Еўрапейскага Звязу, куды ўваходзяць 27 міністраў ад краінаў-чальцоў, Еўрапарламент зʼяўляецца аналагам двухпалатнай заканадаўчай галіны ўлады ў ЕЗ. У большасці палітычных сфераў яны маюць роўныя паўнамоцтвы, і павінны разгледзець кожны законапраект, прадстаўлены Еўрапейскай камісіяй. Пры гэтым сам Еўрапарламент не мае права ініцыятывы і не можа ўносіць свае ўласныя законапраекты. Гэтым правам валодае толькі Еўрапейская камісія. Тым не менш, і Парламент, і Рада могуць прасіць Камісію пачаць заканадаўчую працэдуру і ўнесці прапанову.
Пры гэтым пленум Еўрапарламенту мусіць зацвердзіць склад той самай Еўракамісіі. Ён можа або прыняць, або адхіліць яе, але толькі ў поўным складзе, а не асобных яе чальцоў. Таксама еўрапарламентарыям даручана абранне старшыні Еўракамісіі. Акрамя таго, яны могуць праз большасць у 2/3 галасоў вылучыць вотум недаверу Камісіі.
Еўрапарламент і Рада ЕЗ сумесна фармуюць бюджэтную камісію, якая фармуе бюджэт Еўразвязу. Таксама парламент можа ажыццяўляць кантроль над Радай Еўрапейскага Звязу і Еўракамісіяй, засноўваючы камітэт па расследаванні.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сцягі ля будынку Еўрапарламенту ў Бруселі, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Еўрапарламент заснаваў шэраг уласных прэміяў, атрымальнікамі якіх станавіліся і прадстаўнікі Беларусі. Сярод іх – прэмія Сахарава (сярод пераможцаў – Беларуская асацыяцыя журналістаў, Аляксандр Мілінкевіч і дэмакратычная апазіцыя 2020 года), прэмія ў галіне кінамастацтва «Lux Prize» (сярод пераможцаў – Юрый Хашчавацкі) і іншыя.
Штаб-кватэра Еўрапарламенту афіцыйна знаходзіцца ў Страсбургу (Францыя), а адміністрацыйныя офісы – у горадзе Люксембург (Люксембург). Пленарныя сесіі звычайна праводзяцца ў Страсбургу на працягу чатырох дзён у месяц, але часам бываюць дадатковыя сесіі ў Бруселі (Бельгія), у той час як пасяджэнні камітэтаў парламенту праводзяцца ў асноўным у Бруселі. На практыцы парламент працуе тры тыдні ў месяц у Бруселі і адзін тыдзень у Страсбургу.
Выбары ў Еўрапейскі парламент праходзяць кожныя пяць гадоў шляхам усеагульнага галасавання. Яўка выбарцаў на выбарах змяншалася штораз пасля 1979 года да 2019 года, калі яна вырасла на восем працэнтных пунктаў і ўпершыню з 1994 года перавысіла 50 %.
Век выбарцаў складае 18 гадоў ва ўсіх краінах-чальцах ЕЗ. Выключэннямі з’яўляюцца Мальта, Бельгія, Аўстрыя і Нямеччына, дзе ён складае 16 гадоў, і Грэцыя, дзе галасаваць можна з 17 гадоў.
На цяперашні момант колькасць еўрапарламентарыяў складае 705 асобаў. Але на новых выбарах плануецца раздаць больш мандатаў – 720.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Заля Еўрапарламента. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота Аліса Ганчар/ Белсат
Лік дэпутатаў ад кожнай краіны адрозніваецца з прычыны розніцы колькасці насельніцтва ў іх. Найбольш еўрапарламентарыяў прапануецца абраць ад Нямеччыны (96), Францыі (81), Італіі (76), Іспаніі (61) і Польшчы (53). Румынія будуць прадстаўляць 33 еўрадэпутаты, Нідэрланды – 31, Бельгію – 22, Вугоршчыну, Грэцыю, Партугалію, Чэхію, Швецыю – па 21, Аўстрыю – 20, Балгарыю – 17, Данію, Славаччыну, Фінляндыю – па 15, Ірландыю – 14, Харватыю – 12, Літву – 11, Латвію і Славенію – па 9, Эстонію – 7. Найменш парламентарыяў абіраюць на Кіпры, у Люксембургу і на Мальце – па 6.
У асноўным выбары будуць праходзіць 9 чэрвеня. Але ў Нідэрландах яны прызначаныя на 6 чэрвеня, у Ірландыі – на 7, у Латвіі, Мальце і Славаччыне – на 8. Яшчэ ў некаторых краінах галасаваць будуць два дні: у Чэхіі – 7-8 чэрвеня, у Італіі – 8-9.
Апошнія выбары ў Еўрапейскі парламент прайшлі ў 2019 годзе, калі ў Еўразвяз яшчэ ўваходзіла Вялікая Брытанія. Пасля Брэкзіту колькасць еўрапарламентарыяў скарацілася з 751 да 705.
Еўрапейскія дэпутаты аб’ядноўваюцца ў фракцыі, што яднаюць ідэалагічна блізкія партыі з розных канцоў Еўропы. На сёння ў ніводнай з іх няма пераважнай большасці. У бягучым складзе Еўрапарламенту кіроўную кааліцыю дэ-факта складаюць тры партыі:
Разам у іх 417 месцаў. Прадстаўніца ЕНП Рабэрта Мэтсаля з 2022 года з’яўляецца прэзідэнткай Еўрапарламенту. Большасць яе намеснікаў належаць да ПАСД і «Renew Europe». Прадстаўнікі менавіта гэтых трох сілаў па чарзе ўзначальваюць Еўрапарламент ад моманту яго ўтварэння ў 1952 годзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Раберта Мэтсаля перад ушанаваннем памяці нябожчыка прэзідэнта Еўрапарламенту Давіда Сасолі ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу, Францыя. 17 студзеня 2022 года. (Фота: Jean-Francois Badias / AP Photo / East News)
Таксама ў бягучым складзе Еўрапарламенту існуе свае апазіцыя, расцярушаная паміж чатырма партыямі як з левага, так і з правага флангаў:
Яшчэ 61 еўрадэпутат не належыць да ніводнай фракцыі.
На нацыянальным узроўні еўрапарламентарыі належаць да прыблізна 160 партыяў.
Удзел у выбарах 2024 годзе збіраюцца ўзяць 12 еўрапейскіх партыяў, якія не заўсёды адпавядаюць дзейным фракцыям Еўрапарламенту:
У шэрагах Альянсу лібералаў і дэмакратаў у Еўрапарламенту сярод іншага балатуецца і беларуска Вольга Сурынава, што належыць да італьянскай партыі «Больш Еўропы». Яна кажа, што будзе весці выбарчую кампанію ад імя беларусаў, якія мараць пра свабодную, дэмакратычную, незалежную Беларусь і змагаюцца за яе.
З 2014 года на выбарах у Еўрапарламент працуе нефармальная сістэма выбару старшыні Еўрапейскай камісіі (вядомая як сістэма шпіцэнкандыдатаў), паводле якой партыйная група, што атрымала найбольшую колькасць месцаў або здолела забяспечыць падтрыманне кааліцыі большасці, правядзе свайго кандыдата на кіраванне Еўрапейскай камісіяй. У 2014 годзе менавіта такім чынам быў абраны старшынёй камісіі Жан-Клёд Юнкер ад правацэнтрысцкай ЕНП.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Старшыня Еўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен, прэм’ер-міністр Баварыі Маркус Зёдэр і лідэр партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) Фрыдрых Мэрц на 36-м зʼездзе партыі ХДС у Берліне, Нямеччына. 8 траўня 2024 года. (Фота: Lisi Niesner / Reuters / Forum)
У 2019 годзе Еўракамісію ўзначаліла яшчэ адна прадстаўніца Еўрапейскай народнай партыі – Урзуля фон дэр Ляен. Праўда, яна не была шпіцэнкандыдатам ад ЕНП. У той раз Манфрэд Вэбэр, які быў лідарам спісу правацэнтрыстаў не здолеў атрымаць падтрыманне ад іншых партыяў і не быў вылучаны на пасаду старшыні Еўракамісіі.
Пасля прызначэння прэзідэнтам камісіі чалавека, які не быў шпіцэнкандыдатам, некаторыя сілы заклікалі адмовіцца ад гэтай сістэмы, у той час як іншыя наадварот заклікалі аднавіць яе на выбарах 2024 года. У выніку некаторыя еўрапейскія партыі абвясцілі сваіх лідараў спісу, а некаторыя (ЕКР і ІД) рабіць гэта адмовіліся. Ад Еўрапейскай народнай партыі ў якасці шпіцэнкандыдата на выбары ідзе цяперашняя старшыня Еўракамісіі фон дэр Ляен.
Звесткі «Eurobarometer» паказваюць, што сёлета плануюць галасаваць на больш як 10 % еўрапейцаў больш, чым у 2019 годзе. Пры гэтым існуюць перасцярогі адносна імавернага росту галасоў аддадзеных за правыя партыі.
Гэтак, выданне «Politico» выказвае думку, што ў выніку гэтых выбараў Еўрапарламент можа стаць «больш пра-расейскім і менш зялёным». Паводле іх, «нацыяналістычныя правыя і ўльтраправыя могуць забраць амаль чвэрць месцаў у Еўрапейскім парламенце» і «ўпершыню змогуць уплываць на парадак дня Еўропы».
,,
«Гэта дазволіць ім пагражаць святым каштоўнасцям ЕЗ у галіне вяршэнства закона і правоў чалавека, а таксама блакаваць або нават адмяняць асноўныя законы аб экалогіі і клімаце», – піша выданне.
Занепакоенасці дадаюць і паведамленні пра расейскае ўмяшальніцтва ў еўрапейскія выбары.
Аднак, калі з думкаю адносна меншай «зялёнасці» еўрапейскай палітыкі ва ўмовах супрацьстаяння з Расеяй пагадзіцца можна, то росту прарасейскасці павелічэнне папулярнасці правых партыяў не гарантуе. Напрыклад, у артыкуле «Politico» у апісанні пагрозаў згадваюцца сярод іншага італьянскія «Браты Італіі» прэм’ер-міністаркі Джорджы Мэлёні і польская партыя «Закон і справядлівасць» прэзідэнта Анджэя Дуды, якіх цяжка западозрыць у прарасейскіх сімпатыях і якія належаць да партыі кансерватараў і рэфармістаў (ЕКР).
Тым больш, што паводле апытанняў «Europe Elects» на канец траўня, першае месца і на гэты раз можа заняць правацэнтрысцкая Еўрапейская народная партыя (180 мандатаў, +4). Другімі маюць быць сацыялісты з ПАСД (138 месцаў, -1), а трэцімі – ліберальная «Renew Europe» (86 дэпутатаў, -16). Сумарна гэта на 13 месцаў менш, чым у кіроўнай кааліцыі ёсць цяпер, але ўсё адно больш, чым трэба для большасці ў Еўрапарламенце – 404 супраць неабходнага 361 месца.
Еўрапейскія кансерватары і рэфармісты, згодна са звесткамі «Europe Elects», маюць атрымаць 75 месцаў (+6), Ідэнтычнасць і дэмакратыя – 68 (+19), левыя – 39 (+2), а зялёныя – 56 (-16). Да 76 (на 15 мандатаў) мае вырасці колькасць еўрадэпутатаў, якія цяпер не належаць да ніводнай фракцыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак Еўрапарламенту ў Бруселі, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота Аліса Ганчар / Белсат
Тым не менш, нельга выключаць сітуацыі, калі правацэнтрысты з ЕНП захочуць стварыць кааліцыю з правымі з ЕКР. Магчымасць гэтага абмяркоўваецца яшчэ з 2023 года, як і імкненні прынамсі часткі Еўрапейскай народнай партыі стварыць шырокую правую кааліцыю з кансерватарамі і рэфармістамі і ў выніку перастаць дзяліцца ўладай з сацыялістамі і лібераламі.
27 траўня кіраўніца італьянскага ўраду Мэлёні з ЕКР заявіла, што «сёння існуе магчымасць будавання ў Еўрапейскім парламенце новай большасці, якая б прасоўвала новую палітыку». І гаворка, відаць, не пра аб’яднанне з ультраправымі з ІД, да якога яе заклікае францужанка Марын Ле Пэн, каб стаць «другой найбуйнейшай групай» у Еўрапарламенце. Сама Мэлёні апошнія месяцы набліжаецца да саюзу з ЕНП на чале з фон дэр Ляен. Апошняя пацвердзіла, што хацела б кааліцыі з Мэлёні, але выключыла магчымасць аб’яднання з Ле Пэн, бо тая «атрымлівае падтрыманне ад Пуціна і хоча знішчыць Еўропу».
Таму верагоднасць проста правай кааліцыі з ЕНП, ЕКР і ІД выглядае малаверагоднай. Да таго ж, і ў саюзу правацэнтрыстаў і кансерватараў ёсць свае праціўнікі ў Еўрапейскай народнай партыі. Гэтак, кіраўнік ЕНП Вэбэр заявіў, што выступае супраць кааліцыі не толькі з «Альтэрнатывай для Нямеччыны» ці французскім Нацыянальным аб’яднаннем, але і з польскім «Законам і справядлівасцю». Аднак у 2019 годзе яму ўжо давялося саступіць на выбарах старшыні Еўракамісіі сваё месца фон дэр Ляен. Магчыма, давядзецца гэта зрабіць і цяпер.
Але нават калі аб’яднанне ЕКР і ЕНП стане магчымым, застанецца незразумелым, каго яшчэ яны здолеюць прыцягнуць у кааліцыю, каб займець большасць у Еўрапарламенце. Пры цяперашнім раскладзе яна ў іх не атрымліваецца. Тады як бягучая кааліцыя, у выпадку калі прагнозы адносна падзелу галасоў спраўдзяцца, усё яшчэ гарантуе правацэнтрыстам захаванне ўлады.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.