навіны

Кіроўца загінуў пад коламі свайго МАЗа

МАЗ, пад коламі якога загінуў кіроўца. (Фота: скрыншот з відэа / Следственный комитет Беларуси / Telegram)
МАЗ, пад коламі якога загінуў кіроўца. (Фота: скрыншот з відэа / Следственный комитет Беларуси / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Падчас рамонту цяжкавік стаяў без ручнога тормаза і супрацьадкатных упораў.

У Магілёўскім раёне кіроўца трапіў пад колы ўласнага цяжкавіка падчас вядзення рамонтных работаў.
МАЗ, пад коламі якога загінуў кіроўца. (Фота: скрыншот з відэа / Следственный комитет Беларуси / Telegram)
МАЗ, пад коламі якога загінуў кіроўца. (Фота: скрыншот з відэа / Следственный комитет Беларуси / Telegram)
Здарэнне адбылося ўдзень 3 чэрвеня непадалёк вёскі Рэчкі 1. Паводле паведамлення Следчага камітэту, 32-гадовы кіроўца сельскагаспадарчага прадпрыемства рамантаваў аўтамабіль МАЗ, на якім працаваў на сенанарыхтоўцы.
Аўтамабіль стаяў на схіле і падчас правядзення рамонтных работаў пакаціўся, пераехаўшы кіроўцу. Мужчына памёр ад траўмаў, пад коламі цяжкавіка яго знайшлі калегі з працы.
Як вядома з першых вынікаў расследавання, у кіроўцы былі супрацьадкатныя ўпоры, але ён іх не выкарыстаў. Апрача таго, у аўтамабілі быў выключаны стаяначны тормаз.
Правяранне ў справе праводзіць Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэту.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10