навіны

У сутыкненні трактара і маршруткі пад Бабруйскам пацярпелі трынаццаць чалавек

Аварыя маршруткі з трактарам МТЗ на трасе Бабруйск – Мазыр. (Фота: Милиция Могилевщины / Telegram)
Аварыя маршруткі з трактарам МТЗ на трасе Бабруйск – Мазыр. (Фота: Милиция Могилевщины / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Двое знаходзяцца ў рэанімацыі.

4 чэрвеня на трасе Бабруйск – Мазыр каля вёскі Брожка Бабруйскага раёна сутыкнуліся маршуртка і трактар. У выніку аварыі пацярпелі 13 чалавек.
Аварыя маршруткі з трактарам МТЗ на трасе Бабруйск – Мазыр. (Фота: Милиция Могилевщины / Telegram)
Аварыя маршруткі з трактарам МТЗ на трасе Бабруйск – Мазыр. (Фота: Милиция Могилевщины / Telegram)
Паводле паведамленняў міліцыі, 32-гадовы кіроўца аўтамабіля «Mercedes-Benz Sprinter» сутыкнуўся з трактарам МТЗ, які рухаўся ў папутным напрамку і здзяйсняў паварот налева.
На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, якія ўсталёўваюць абставіны аварыі.
Пашкоджанні, якія атрымала маршрутка ў выніку аварыі. (Фота: Милиция Могилевщины / Telegram)
Пашкоджанні, якія атрымала маршрутка ў выніку аварыі. (Фота: Милиция Могилевщины / Telegram)
Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, 13 з 17 пасажыраў, якія знаходзіліся ў маршрутцы, звярнуліся па дапамогу да медыкаў хуткай, якая прыехала на месца здарэння.
Пасля агляду двое пацярпелых самастойна паехалі ў Рэчыцу, а 11 былі дастаўленыя лякарні Бабруйска.
У Бабруйскай лякарыні медычнай дапамогі знаходзіцца чацьвёра пацярпелых: адзін у рэанімацыі, трое – у аддзяленнях. Шасцёра пацярпелых – у Бабруйскай цэнтральнай лякарні, з іх адзін у рэанімацыі, а пяцёра ў аддзеленнях. Адзінаццаты пасажыр пасля агляду і рэкамендацыяў адпраўлены на амбулаторнае лячэнне.
Нагадаем, што 20 лютага 2023 года паміж Менскам і Смалявічамі адбылося сутыкненне маршруткі з грузавіком МАЗ, у выніку чаго загінулі 13 чалавек. Праверка паказала, што грузавік цягам двух гадоў не праходзіў тэхагляду.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10