навіны

У Варшаве затрымалі бяздомнага беларуса з кілаграмам наркотыкаў

Наркотыкі, якія варшаўская паліцыя знайшла ў аўтамабілі грамадзяніна Беларусі. Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2024 года. (Фота: Policja.gov.pl)
Наркотыкі, якія варшаўская паліцыя знайшла ў аўтамабілі грамадзяніна Беларусі. Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2024 года. (Фота: Policja.gov.pl)
podpis źródła zdjęcia

Ён прызнаў віну, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Варшаўская паліцыя паведаміла 3 чэрвеня аб затрыманні 26-гадовага грамадзяніна Беларусі, у якога знайшлі шмат розных наркотыкаў. Мужчыну пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Наркотыкі, якія варшаўская паліцыя знайшла ў аўтамабілі грамадзяніна Беларусі. Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2024 года. (Фота: Policja.gov.pl)
Наркотыкі, якія варшаўская паліцыя знайшла ў аўтамабілі грамадзяніна Беларусі. Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2024 года. (Фота: Policja.gov.pl)
Як інфармуе паліцыя, на вуліцы Czarnomorskiej для планавай праверкі спынілі аўтамабіль «Audi A4». Кіроўца хваляваўся, нібыта спрабаваў нешта схаваць ад паліцыянтаў. І сапраўды, афіцэры знайшлі ў машыне 160 расфасаваных у пакеты порцыяў наркотыкаў (марыхуана, какаін, мефедрон, гашыш і галюцынагенныя грыбы) агульнай вагой каля 1 кг.
Затрыманы кіроўца аказаўся грамадзянінам Беларусі. Ён распавёў, што не меў сталага месца жыхарства і жыў у аўтамабілі, ён таксама страціў пашпарт. Пасля прадстаўлення доказаў ён прызнаў віну.
Немаўля трымае дарослага за руку (Фота: Jason Pratt / Flickr, CC BY 2.0)
Варшаўскі суд часова забраў у беларускі немаўля, якое важыла 1,5 кг навіны
Пракуратура пакінула яго на волі – ужылі захаду стрымання ў выглядзе нагляду. Але паводле польскага заканадаўства, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10