навіны

Былы суддзя Томаш Шмыт просіць генпракурора Польшчы распачаць крымінальную справу супраць Сікорскага

Польскі суддзя Томаш Шмыт у Менску, Беларусь. 7 траўня 2024 года. (Фота: Tomasz Szmydt / Telegram)
Польскі суддзя Томаш Шмыт у Менску, Беларусь. 7 траўня 2024 года. (Фота: Tomasz Szmydt / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Шмыт сцвярджае, што кіраўнік польскага МЗС здзейсніў супраць яго злачынства.

Былы польскі суддзя Томаш Шмыт, які ўцёк у Беларусь і папрасіў там прытулку, накіраваў заяву на адрас генеральнага пракурора Польшчы і нацыянальнага пракурора Польшчы з просьбай распачаць крымінальную справу ў дачыненні кіраўніка польскага МЗС Радослава Сікорскага, паведамляе БелТА.
Польскі суддзя Томаш Шмыт у Менску, Беларусь. 7 траўня 2024 года. (Фота: Tomasz Szmydt / Telegram)
Польскі суддзя Томаш Шмыт у Менску, Беларусь. 7 траўня 2024 года. (Фота: Tomasz Szmydt / Telegram)
Шмыт кажа, што прыняў такое рашэнне, бо Радослаў Сікорскі здзейсніў супраць яго злачынства.


,,

«Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі ў польскіх СМІ не раз называў мяне здраднікам. Я не здраднік, няма такога артыкулу, мяне не асудзілі за здрадніцтва, – заявіў Томаш Шмыт. – Афіцыйная асоба, такая, як міністр, не мае права выказваць без суда і следства такое меркаванне. І такія ўчынкі ў адпаведнасці з польскім законам падлягаюць пакаранню. Гэта артыкулы 119, 190А і 212 Крымінальнага кодэксу Польшчы».


Былы суддзя не ведае, ці будзе ягоны зварот мець плён.
Справа былога польскага суддзі Томаша Шмыта стала публічнай, калі ён падчас свайго адпачынку 6 траўня з’явіўся на прэс-канферэнцыі ў Менску і заявіў, што просіць ва ўладаў Беларусі прытулку, бо на радзіме зазнаў пераслед праз самастойную палітычную пазіцыю. Далей былы суддзя пачаў удзельнічаць у прапагандысцкіх сюжэтах на тэлебачанні, даваць інтэрв’ю праўладным медыям Расеі і Беларусі. Польшча прызнала, што такім чынам Шмыт нанес страты польскай дзяржаве і прыняў удзел у гібрыднай вайне супраць яе.
Пасля інцыдэнту Нацыянальная пракуратура Польшчы паведаміла пра пачатак расследавання ў сувязі з інфармацыяй, што суддзя папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Расследаванне заснаванае на палажэнні Крымінальнага кодэксу, у якім гаворыцца пра ўдзел у дзейнасці замежнай выведнай службы і перадачы гэтай службе інфармацыі, што можа нанесці шкоду Рэспубліцы Польшча. Расследуюць справу і спецыяльныя службы.
У Польшчы Шмыт быў фігурантам скандалу, які палягаў на публікацыі кампрамату на суддзяў, не згодных з судовай рэформай у Польшчы, праз што быў адхілены ад выканання абавязкаў суддзі.
Паведамлялася, што Шмыт мусіў разглядаць справу аб адмове ў выдачы дазволаў на доступ да інфармацыі з грыфамі сакрэтнасці NATO і Еўразвязу. Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы правярае, да якой сакрэтнай інфармацыі Шмыт меў доступ.
Томаш Шмыт у Менску (Фота: Tomasz Szmydt / Telegram)
Інтэрпол адмовіўся абвяшчаць чырвоную пошукавую картку для былога суддзі Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь навіны
Інтэрпол адмовіўся надаваць Шмыту чырвоную картку вышуку.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10