У Чэхіі адбылося лабавое сутыкненне цягнікоў: загінулі чацвёра
06.06.2024, 15:58
У чэшскім горадзе Пардубіцэ пасажырскі цягнік сутыкнуўся з грузавым. (Фота: di.gov.cz)
podpis źródła zdjęcia
Сярод загінулых – дзве грамадзянкі Украіны.
У ноч на 6 чэрвеня ў чэшскім горадзе Пардубіцэ пасажырскі цягнік сутыкнуўся з грузавым. Загінулі чацвёра, у тым ліку дзве грамадзянкі Украіны.
У чэшскім горадзе Пардубіцэ пасажырскі цягнік сутыкнуўся з грузавым. (Фота: di.gov.cz)
Як паведамляе агенцтва ČTK, пасажырскі цягнік «RJ 1021 RegioJet» прапусціў знак, што забараняе рух, і выехаў на каляіну, якой меўся прайсці грузавы цягнік. У выніку сутыкнення загінулі чацвёра, у тым ліку дзве грамадзянкі Украіны. 27 асобаў атрымалі раненні.
Паводле iDNES, сярод пацярпелых ёсць дзеці. Агулам у пасажырскім цягніку ехалі больш за 300 пасажыраў.
,,
«Сутыкненне цягнікоў – гэта вялікае няшчасце. Нашыя думкі – пра ахвяраў і пацярпелых», – заявіў прэм’ер-міністр Чэхіі Пэтр Фіяла.
Што стала прычынай трагедыі – людскі фактар або тэхнічны дэфект – пакуль невядома. Вядзецца расследаванне.