На Днепрапятроўшчыне расейскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус
06.06.2024, 09:41
Наступствы расейскай атакі ў Нікапалі, 6 чэрвеня 2024 года. (Фота: dnipropetrovskaODA / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Пацярпелі чатыры асобы.
Раніцаю 6 чэрвеня Нікапальскі раён Днепрапятроўскай вобласці быў абстраляны расейскай арміяй, ёсць пацярпелыя.
Наступствы расейскай атакі ў Нікапалі, 6 чэрвеня 2024 года. (Фота: dnipropetrovskaODA / Telegram)
Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Лысак паведаміў, што раніцаю 6 чэрвеня ў Нікапалі расейскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус. Пачаўся пажар, пацярпелі пасажыры.
Чатыры асобы (тры мужчыны і адна жанчына) атрымалі раненні.
Паводле Лысака, таксама ў выніку атакі акупантаў у горадзе пашкоджаныя інфраструктурны аб’ект, дзевяціпавярховік, тры прыватныя дамы, гаспадарчая пабудова. Пашкоджаны аўтобус. Знішчаны гараж, яшчэ адзін – пашкоджаны. Зачапіла газаправоды і лініі электраперадачы.