Генконсульства Беларусі ў Растове будзе працаваць з акупаванымі тэрыторыямі Украіны
07.06.2024, 14:55
Губернатар Растоўскай вобласці Васілій Голубеў і амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Крутой. (Фота: donland.ru)
podpis źródła zdjęcia
Для генконсульства ўжо вызначылі памяшканне.
Беларусь плануе адкрыць генеральнае консульства ў Растове-на-Доне да 1 ліпеня 2024 года.
Губернатар Растоўскай вобласці Васілій Голубеў і амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Крутой. (Фота: donland.ru)
Як паведамляе прэс-служба ўраду Растоўскай вобласці, 7 чэрвеня губернатар Васілій Голубеў падчас сустрэчы з амбасадарам Беларусі ў РФ Дзмітрыем Крутым паведаміў, што ўжо вызначанае памяшканне для генеральнага консульства Беларусі ў Растове-на-Доне. Консульская акруга будзе залучаць не толькі Растоўскую і Валгаградскую вобласці РФ, але і акупаваныя тэрыторыі Украіны – Луганскую, Данецкую, Запарожскую і Херсонскую вобласці, а таксама Крым.
Адкрыццё генеральнага консульства Беларусі ў Растове-на-Доне прадугледжвае пастанова Савету Міністраў за 29 снежня 2023 года № 977. У гэтым дакуменце нічога не гаворыцца пра межы консульскай акругі, аднак у медыях адразу з’явілася інфармацыя, што яна будзе залучаць акупаваныя тэрыторыі Украіны. Цяпер гэта пацверджана афіцыйна.
Украінскі палітолаг Яўген Магда раней выказваў меркаванне, што адкрыццё генеральнага консульства Беларусі ў Растове можа прывесці да таго, што афіцыйны Кіеў разарве дыпламатычныя стасункі з рэжымам Лукашэнкі.