Як змяніць жыццё ў 30, 40, 50 гадоў? Гісторыі беларусаў
09.06.2024, 16:00
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Саша Альтэр / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
«У Беларусі дчувала сябе чалавекам, які пражыў жыццё. У Польшчы – нібы мне зноў 30».
Ці праўда, што ёсць узрост, пасля якога ўжо позна вучыцца новаму, мяняць прафесію і працу, бо ўсё роўна нікуды не возьмуць? Ці існуе крызіс сярэдняга ўзросту, калі хочацца развярнуць жыццё на 180 градусаў? Ці ёсць розніца для псіхікі паміж вымушанымі і жаданымі пераменамі? Што штурхае людзей мяняць карцінку за вакном, калі ўсё добра і стабільна? Шукаем адказы на гэтыя пытанні з беларусамі, якія змянілі сваё жыццё, і з псіхолагам Наталляй Скібскай.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Беларуска Алена (імя змененае з меркаванняў бяспекі) ніколі не сядзела на месцы – пастаянна вучылася, змяняла працу. Ва ўзросце 30 гадоў паступіла вучыцца ў БДЭУ, атрымала другую адукацыю, у 33 гады пачала вывучаць англійскую мову, дайшла да ўзроўню В1.
«Хацелася расці прафесійна, падвысіць сваю кампетэнтнасць», – тлумачыць жанчына.
У 51 год Алена была вымушаная з’ехаць у Польшчу, дзе пайшла вучыцца ў паліцыяльную школу на медычнага апекуна, атрымала там дыплом.
,,
«І зараз думаю, куды б яшчэ паступіць», – кажа беларуска.
Вучыцца ва ўзросце 30 гадоў Алене было не складаней, чым у 20, у тым, што датычыць здольнасці запамінаць, а магчыма, нават наадварот. Складанасць была ў тым, што ўжо была праца, якую трэба было выконваць, дзеці, якімі трэба было займацца.
,,
«Вучыцца ў польскай паліцыяльнай школе было складана толькі таму, што гэта была зусім іншая сфера – я ніколі не вучылася медыцыне, і спачатку былі праблемы з мовай, – распавядае жанчына. – Я не магу сказаць, што мне складана нешта запомніць. Я пісала kartkówki (кантрольныя працы – рэд.) на польскай лепш, чым некаторыя мае маладзейшыя аднакласніцы – полькі».
А вось што давалася цяжэй, чым у 30 гадоў – падрыхтоўка да экзаменаў па начах.
«Трэба неяк упісвацца ў дзённы час. Ужо не зробіш паўнавартасную кар’еру ў нейкай складанай сферы – напрыклад, з нуля не станеш хірургам, вучобу заўсёды трэба сумяшчаць з працай… ну і часамі такая лянота нешта рабіць новае, – кажа жанчына пра складанасці навучання ў сталым узросце. – Усё ж такі нейкая цыклічнасць жыцця існуе – па нармальнаму трэба ўдасканальваць тое, што ўмееш, а не пачынаць з нуля. Але як толькі чалавек дазволіць свайму мозгу не працаваць, то ён і не будзе – ці то ў 20, ці то ў 30, ці ў 50 – пра далей пакуль не ведаю».
Алена зазначае – у Польшчы яна цяпер мае адчуванне, нібы ёй зноў 30, у той час як у Беларусі адчувала сябе чалавекам, што ўжо пражыў жыццё, якога не хочуць браць на працу.
,,
«Жанчына 50 гадоў у Еўропе яшчэ маладая, можна ісці вучыцца, пачынаць нешта новае», – кажа беларуска.
Аляксей (імя змененае з меркаванняў бяспекі) жыў у Менску і працаваў у галіне івэнт-індустрыі. Мужчыну ўсё задавальняла, цягам 8 гадоў ён напрацоўваў сваю базу кліентаў. Хоць план Б у галаве быў заўсёды.
«Я люблю машыну, тэхніку, і заўсёды сачыў за тым, што адбываецца ў прафесіі дальнабойшчыка. Яшчэ 10 гадоў таму ў іх былі вельмі добрыя для Беларусі заробкі, таму я «трымаў руку на пульсе». Але больш у фантазіях. Рэальна, напэўна, ніколі не думаў, што сам пайду на гэта. Тым не менш, пасля 2020 года, калі рынак пачаў «схлопвацца», давялося гэты план ажыццявіць», – распавядае мянчук.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Саша Альтэр / Белсат)
Аляксею было крыху за 40, калі ён пайшоў вучыцца. Спачатку атрымаў патрэбныя катэгорыі ў Беларусі, потым у Польшчы прайшоў еўрапейскія курсы, каб мець доступ да працы. Ужо больш за два гады беларус працуе дальнабойшчыкам у Еўропе. Кажа, што па былой дзейнасці не сумуе:
,,
«Бо гэта контрпрадуктыўна, тым больш, для дальнабойшчыка, які адзін месяцамі. Калі пачынаеш тужыць, вельмі проста скаціцца ў залежнасці ці яшчэ чаго нарабіць. Я сябе ад гэтага абараняю. Гляджу наперад і канцэнтруюся на будучыні. Я бачу шмат беларусаў, якія ў сацсетках увесь час кажуць пра мінулае. Гэта шлях самазнішчэння. Пра мінулае трэба памятаць, але не жыць у ім».
Аляксей кажа, што ў працы дальнабойшчыка ў Еўропе ёсць шмат магчымасцяў для творчасці і развіцця, але большасць кіроўцаў іх не выкарыстоўвае.
«Тут дыяпазон – ад пракладвання маршрутаў, што можа быць вельмі творчым заняткам з густатой еўрапейскіх дарог да камунікацыі з персаналам на іхных мовах, бо мала дзе гавораць па-англійску, акрамя Нідэрландаў, хіба. Гэта вялізная прастора для развіцця, – кажа мужчына. – Механічную працу ты з часам даводзіш да аўтаматызму, на аўтамаце вядзеш машыну, а ў гэты час можаш думаць, разважаць. Што робіць большасць? Ездзяць па навігатары і глядзяць серыялы – шмат у каго на панэлі стаяць смартфоны і планшэты».
Аляксей працуе кадэнцыямі па некалькі месяцаў, і кажа, што працягваць так усё жыццё не хоча.
«Калі ёсць сям’я – такая праца – гэта ненармальна, бо дзеці не будуць бачыць бацьку. І мясцовыя так не працуюць, – зазначае беларус. – Яны прынамсі кожныя выходныя бываюць удома, ці раз на два тыдні, але за вялікія грошы. А так, каб месяц і больш жыць у кабіне, толькі мы працуем: Беларусь, Украіна, Грузія і Малдова, а таксама Сярэдняя Азія, Філіпіны і Індыя».
Праца дальнабойшчыка, паводле Аляксея – добры трамплін і магчымасць накапіць грошай, асабліва, калі ты на шматмесячнай кадэнцыі і не трэба здымаць жытло.
,,
«Калі ў цябе, напрыклад, заробак 2300 еўраў, ты спакойна можа адкладваць штомесяц 2100. 200 еўраў на ежу табе хопіць. Нават еўрапейцы, тыя ж немцы, не могуць сабе дазволіць адкладваць такія сумы. А калі працуеш парай, можна і 4 тысячы класці «у скарбонку». У выніку – за паўгода – кватэра ў Іспаніі, недзе ў Астурыі, напрыклад», – кажа мужчына.
У Аляксея скончылася доўгая кадэнцыя, і цяпер ён «у стане павольнага роздуму» – размаўляе з рознымі людзьмі, збірае інфармацыю пра розныя віды дзейнасці, думае, куды рухацца далей. У прыватнасці, «паклаў вока» на Паўночную Амерыку. Мужчына дапускае, што неўзабаве яго чакае яшчэ адзін круты паварот у жыцці.
«Не трэба баяцца штосьці рабіць. Нават калі раней ты быў начальнікам, а цяпер мусіш пачынаць, як кажа нашая дзяржпрапаганда, з мыцця ўнітазаў. Дарэчы, клінінгавы бізнес у Еўропе вельмі добра зарабляе. Агулам, людзі, якія ўмеюць штосьці рабіць, патрэбныя паўсюль. Канешне, лепш было б быць немцам, які сядзіць у офісе за 5 тысяч еўраў. Але ў цябе не такая сітуацыя. І што – памерці цяпер ці што? Не. Трэба біцца, спрабаваць, імкнуцца, вучыцца – тут магчымасцяў, у тым ліку бясплатных, шмат», – рэзюмуе Аляксей.
Да пераменаў беларусаў штурхаюць не толькі жаданне самаразвіцця і дабрабыту. У той час, як большасць марыць «увайсці ў айці», мянчук Андрэй Кушняроў ва ўзросце 40 гадоў кінуў працу праграмістам у амерыканскай фірме ды добры заробак і пайшоў на вайну.
,,
«Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну я паехаў абараняць Кіеў. Я пакінуў краіну, працу, фактычна ўсё, што ў мяне было, праз удзел Беларусі ў вайне на баку Расеі – для мяне было непрымальным, што мая краіна напала на іншую», – тлумачыць мужчына.
Да 24 лютага 2022 года Андрэй не планаваў так кардынальна мяняць жыццё, аднак за амаль 2,5 гады з моманту прыняцця рашэння ні разу не пашкадаваў пра яго:
«Мне не падабаецца, што давялося кінуць мінулае жыццё. Я не стаў жыць лепш, згубіў добры заробак, камфортныя ўмовы працы, сваю краіну. Цяпер я ў Кіеве, тут таксама не вельмі ўтульна, перыядычна няма святла, прылятаюць ракеты – гэта не вельмі здаровая сітуацыя. Але я ні пра што не шкадую».
Андрей Кушнеров, бывший доброволец, Андрэй Кушняроў, былы добраахвотнік (Фота: Белсат)
Андрэй вернецца на фронт, калі яму дазволяць. Калі не – будзе рабіць тое, што можа, у іншых сферах, каб наблізіць незалежнасць Беларусі. Сёлета дзеля гэтага мужчына ўвайшоў у Каардынацыйную раду. Незалежная Беларусь, у якую хацелася б аднойчы вярнуцца – галоўная мэта Андрэя, а палітыка – інструмент. Пасля сканчэння вайны і пераменаў у Беларусі наш суразмоўца хацеў бы вярнуцца да працы праграмістам ці пісаць кнігі, а таксама стварыць сям’ю.
Андрэй цяпер гатовы да любых пераменаў у жыцці, аднак, кажа, што бачыў не адзін выпадак, як людзі ламаліся за апошнія гады.
,,
«Мы згубілі чатырох чалавек, якія вярнуліся з вайны. Людзі не заўсёды спраўляюцца, сыходзяць у алкаголь, наркотыкі. Вайна моцна б’е па чалавеку, – зазначае мужчына. – Таксама я бачыў беларусаў, якія зламаліся пасля 2020 года. Лічу, што праз завышаныя чаканні. Цяпер жа я бачу, як шмат людзей перастаюць цікавіцца тым, што адбываецца ў Беларусі пасля ад’езду. І гэта нармальна – чалавек на новым месцы будуе новае жыццё».
Пра перамены ў жыцці мы пагутарылі з псіхолагам Наталляй Скібскай.
«Мы лепш спраўляемся з жаданымі пераменамі, чым з нежаданымі. Вымушаная эміграцыя і добраахвотная – дзве вялікія розніцы, і так з любымі пераменамі», – найперш зазначыла экспертка.
Паводле псіхолага, перамены жыццёва неабходныя чалавеку, аднак разам з імі – і стабільнасць, і найлепш, калі будзе баланс гэтых двух фактараў:
,,
«Нам патрэбныя змяненні, якія стымулююць, падштурхоўваюць – так званы эустрэс, які трымае нас на плаву, нашыя цягліцы, імунную сістэму – у тонусе. Шкодна для нас, калі гэтая нагрузка залішняя і ператвараецца ў дзістрэс».
Карысны стрэс, паводле Наталлі Скібскай – той, які дае нам лёгкі выклік, «крыху казыча нервы», падтрымлівае нашую цікаўнасць у тонусе, калі мы можам змяняць карцінку, бачыць і спазнаваць штосьці новае, што не шакуе.
,,
«Адна справа – з’ездзіць у адпачынак у Іспанію на мора і пахадзіць па музеях. Іншая – бегчы ў тую ж Іспанію, ратуючы сваё жыццё», – зазначае экспертка.
Спадарыня Наталля пагаджаецца, што з узростам мяняць жыццё ўсё складаней, аднак адначасова ў сваёй практыцы яна бачыць, што вымушаныя перамены, тая ж эміграцыя, даюцца складаней моладзі.
«Калі нам 30, 35, 40 гадоў, у нас цалкам сфармавалася псіхіка. Франтальная частка мозгу развіваецца да 25 гадоў. Да гэтага часу псіхіка чалавека няўстойлівая. Таму, з аднаго боку, у маладога чалавека шмат адаптацыйных рэсурсаў, але адначасова ў яго няма досведу – дасягнення, працаўладкавання, будавання адносінаў. Маладому чалавеку няма на што абаперціся, таму яму складана», – тлумачыць псіхолаг.
З узростам цяжэй мяняць жыццё тым, што не займаецца самаразвіццём, не дае сабе разумовую нагрузку.
«Агулам, у зростам нам усё складаней вучыцца, а калі яшчэ чалавек усё жыццё ішоў па накатанай каляіне, не атрымліваў новых ведаў, проста развучыўся вучыцца, яму будзе вельмі складана штосьці змяняць і адаптавацца. З узростам не такое гнуткае мысленне, складаней мяняць сваё ўспрыняцце + мы вельмі трымаемся за старыя веды і схемы, мозгу вельмі падабаецца стабільнасць, зразумеласць, ён не хаця адмаўляецца ад старых ведаў і ўстановак», – кажа наша суразмоўца.
Тым не менш, змяніць жыццё і адаптавацца да пераменаў можна ў любым узросце, перакананая Наталля Скібская. І калі вам, напрыклад, 30+ гадоў, а вы адчуваеце, што ўжо позна, што вас ніхто не возьме на працу, тым больш, у чужой краіне, што вы ўжо не зможаце нічога вывучыць, трэба найперш прыгледзецца да свайго псіхалагічнага стану, магчыма, схадзіць да псіхіятра, каб ён вызначыў, ці няма тут дэпрэсіі ці ПТСР.
,,
«Магчыма, вы адчуваеце, што нічога не можаце не таму, што насамрэч не можаце, а таму, што вашая псіхіка занятая іншым. Таму трэба ісці да лекара, каб ён дыягнаставаў, што з вамі адбываецца», – раіць экспертка.
Асабліва ўважлівымі да сябе варта быць беларусам, якія перажылі вымушаны ад’езд праз пераслед, рызыку рэпрэсіяў, лічыць спадарыня Наталля. Яшчэ больш рызыка ўзрастае ў тых, хто перажыў падвойную эміграцыю ці жорсткія затрыманні, ці быў сведкам катаванняў.
«Гэта не робіць вас кепскім, слабым і г.д. Проста нармальная чалавечая псіхіка не павінна з такімі рэчамі спраўляцца. Таму бярэм сябе, шкадуем, гладзім па плечыках і за ручку вядзем да псіхіятра. І калі ён кажа, што трэба піць антыдэпрэсанты, значыць, мы пачынаем іх піць і чакаем, калі адчуванне безвыходнасці пройдзе. Таму што ў 30, 40 гадоў змяняць прафесію – цалкам нармальна і рэсурсу для гэтага хопіць», – рэзюмуе псіхолаг.
Часам абставіны зусім не змушаюць чалавека да пераменаў, аднак ён усё роўна імкнецца да іх. Да гэтага могуць прыводзіць выгаранне і славуты крызіс сярэдняга ўзросту. Тады здараюцца звальненні, разводы, і іх прычыны часта падобныя, тлумачыць псіхолаг.
«І на працы, і ў сям’і бывае, што чалавек доўга трывае тое, што яго не задавальняе, а ў нейкі момант разумее, што не можа больш. І тады разрывае кантакт, выходзіць з адносінаў з партнёрам ці са сваёй прафесійнай ідэнтычнасцю», – кажа спадарыня Наталля.
Крызіс сярэдняга ўзросту, паводле эксперткі, не наступае ў нейкім пэўным узросце. Гэта час пераацэнкі жыцця, і ён можа быць і ў 30 гадоў, і ў 50 і пазней – усё залежыць ад «багажу» і досведу чалавека.
«Калі чалавек выконвае задачы першай часткі жыцця – рэалізуецца ў прафесіі, спаўняе свой эвалюцыйны доўг (стварэнне пары і размнажэнне), ці не выконвае, бо не атрымалася, тады ён аглядаецца на свой шлях і думае пра тое, што далей, і ці задавальняе мяне, як я жыў і ці хачу я так далей жыць. І гэта можа быць у вельмі розным узросце. Бо хтосьці рана пачне будаваць кар’еру, створыць сям’ю, народзіць дзяцей у 20 гадоў, а хтосьці будзе гэта рабіць пазней», – зазначае псіхолаг.
Каб не страціць уменне адаптавацца да пераменаў і не «пакрыцца цвіллю», спадарыня Наталля раіць раз на некаторы час змяняць працу, асвойваць штосьці новае:
«У добрых кампаніях, якія клапоцяцца пра супрацоўнікаў, робяць так, каб чалавек не застойваўся, не сядзеў у балоце, прасоўваюць яго па кар’ернай лесвіцы, пераводзяць у іншы офіс. Каб змянялася карцінка».
Такі стрэс карысны, ён як крынічная вада, якая паступае ў возера і падтрымлівае ў ім экасістэму і не дае ёй затухнуць, зазначае адмыслоўца і дадае:
,,
«Канешне, ёсць людзі, якія і 20 гадоў могуць выконваць адну і тую ж дзейнасць, і адчуваць сябе ў гэтым камфортна. Тут галоўнае – калі вам добра, дык і цудоўна. Не трэба гнацца за пераменамі толькі таму, што пра іх паўсюль кажуць».
Варта, аднак, памятаць, зазначае псіхолаг, што навучанне ў дарослым узросце, асвойванне новых рэчаў – гэта прафілактыка дэменцыі, хваробы Альцгеймера.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.