навіны

У Менску за ўдзел у пратэстах 2020 года асудзілі траіх сваякоў

Марш за свабоду, у якім узялі ўдзел, паводле розных падлікаў, ад 200 да 350 тысяч асобаў. Менск, Беларусь. 16 жніўня 2020 года. (Фота: Вот Так / Белсат)
Марш за свабоду, у якім узялі ўдзел, паводле розных падлікаў, ад 200 да 350 тысяч асобаў. Менск, Беларусь. 16 жніўня 2020 года. (Фота: Вот Так / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Двум братам і жонцы аднаго з іх прызначылі «хатнюю хімію».

У судзе Савецкага раёну Менску 17 траўня за ўдзел у пратэстах 2020 года асудзілі двух братоў і жонку аднаго з іх. Кожнаму прызначылі тры гады «хатняй хіміі», паведамляе ПЦ «Вясна».
Марш за свабоду, у якім узялі ўдзел, паводле розных падлікаў, ад 200 да 350 ты (Фота: Вот Так / Белсат)
Марш за свабоду, у якім узялі ўдзел, паводле розных падлікаў, ад 200 да 350 ты (Фота: Вот Так / Белсат)
Двух братоў Паўла і Уладзімара Джэжораў і жонку аднаго з іх Алену Нядбальскую абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Удзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»). У віну ім паставілі тое, што на трох акцыях пратэсту ў 2020 годзе (адзін з братоў – на чатырох) яны нібыта блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам.
У прысудзе адзначаецца, што яны прынялі ўдзел у акцыях «з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку, на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве».
З матэрыялаў справы вядома, што іх ідэнтыфікавалі паводле відэазапісаў і фотаздымкаў з праезнай часткі на акцыях пратэсту. Спачатку затрымалі аднаго з братоў і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля гэтага сілавікі зацікавіліся ягоным братам.
У выніку суддзя Вольга Емельянчанка прызначыла Алене Нядбальскай, Паўлу і Уладзіміру Джэжорам па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Таццяна і Сяргей Чыж. (Фота: spring96.org)
Сямʼю ў Горадні асудзілі за пратэставы плакат 2020 году навіны
Адзін з братоў утрымліваўся ў СІЗА і быў вызвалены з-пад варты адразу пасля абвяшчэння выраку. Другі брат і Алена Нядбальская заставаліся на волі пад закладам на 12 000 рублёў. Вядома, што ў жанчыны на ўтрыманні ёсць малалетнія дзеці.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10