навіны

Расея нанесла масаваны ўдар па крытычнай інфраструктуры Украіны

Украінскія ратавальнікі тушаць пажар пасля расейскай паветранай атакі. (Фота: khmelnytskaODA / Telegram)
Украінскія ратавальнікі тушаць пажар пасля расейскай паветранай атакі. (Фота: khmelnytskaODA / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Узніклі пажары на аб’ектах у Хмяльніцкай вобласці і на Кіеўшчыне.

У ноч на 7 чэрвеня расейская армія ўчыніла чарговую атаку на крытычную інфраструктуру Украіны з выкарыстаннем ракетаў і дронаў-камікадзэ.
Украінскія ратавальнікі тушаць пажар пасля расейскай паветранай атакі. (Фота: khmelnytskaODA / Telegram)
Украінскія ратавальнікі тушаць пажар пасля расейскай паветранай атакі. (Фота: khmelnytskaODA / Telegram)
Паветраныя сілы ЗСУ паведамляюць, што агулам расейцы запусцілі 5 авіяцыйных крылатых ракетаў Х-101/Х-555 і 53 дроны-камікадзэ «Shahed-131/136». Зоны запуску – Прыморска-Ахтарск, Ейск, Курск і мыс Чаўда (Крым).
Усе ракеты і 48 ударных беспілотнікаў былі знішчаныя сіламі супрацьпаветранай абароны.
У Кіеве і вобласці паветраная трывога трывала 4 гадзіны. У выніку расейскай атакі на адным з прамысловых аб’ектаў на Кіеўшчыне ўзнік пажар. Пацярпелых няма, паведамляюць мясцовыя ўлады.
У Хмяльніцкай вобласці ў выніку атакі беспілотнікаў «Shahed-131/136» загарэўся інфраструктурны аб’ект. Пацярпелых няма.
Дроны-камікадзэ таксама атакавалі Днепрапятроўшчыну. Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Лысак паведаміў, што ў горадзе Нікапаль пацярпелі дзве жанчыны. Былі пашкоджаныя паўтары дзясятка прыватных будынкаў і лінія электраперадачаў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10